Грамадства22

Акцыю па добраўпарадкаванні могілак у Слуцку разагналі трактарам

Пацярпела журналістка «Белсата».

1 кастрычніка ў Слуцку (Мінская вобласць) павінен быў адбыцца суботнік, прысвечаны добраўпарадкаванню могілак на вуліцы Чатырнаццаці Партызан.
Грамадзянская кампанія «Наш Дом» з мінулага лета праводзіць акцыю «Кветкі замест чартапалоха», мэта якой — дамагчыся цывілізаваных умоў на могілках.

Грамадзянская кампанія звярнулася ў гарвыканкам па дапамогу ў правядзенні акцыі, а таксама запрасіла на суботнік на могілкі дэпутатаў Слуцкага гарсавета. Камунальнікі паабяцалі выдзеліць інвентар, а таксама звярнуліся да жыхароў горада з просьбай падтрымаць акцыю і прыйсці на суботнік. Кожнаму дэпутату грамадзянскія актывісты падрыхтавалі «імянную рыдлёўку» з адпаведнымі таблічкамі.

«Першымі на месца збору падаспелі два міліцыянеры і супрацоўнік КДБ, які скамандаваў адарваць таблічкі. Не назваўшыся, не кажучы ні слова, два супрацоўнікі праваахоўных органаў сарвалі з рыдлёвак таблічкі з імёнамі дэпутатаў, — паведамляецца ў прэс-рэлізе. — У гэты час камунальнікі падвезлі інвентар — 14 грабляў і падагналі трактар з прычэпам, у які, як меркавалі актывісты, будуць складваць сабранае на могілках смецце. Аднак трактар спецыяльна наехаў на шэраг падрыхтаваных для дэпутатаў рыдлёвак. Удзельнікі суботніка стаялі побач, і рыдлёўкі, падаючы, ударылі некалькі чалавек.

Пацярпела карэспандэнтка „Белсата“, якую ледзь не зацягнула пад колы — яе павезлі ў бальніцу».

Актывісты кампаніі выклікалі на месца ДТЗ супрацоўнікаў ДАІ.

Паведамляецца таксама, што міліцыянеры спрабавалі затрымаць двух праваабаронцаў «Нашага дома» — Крысціну Шацікаву і Валерыя Шчукіна, якія прыехалі паўдзельнічаць у суботніку.

Лідар кампаніі «Наш дом» Вольга Карач абурана паводзінамі ўладаў: «Гэта блюзнерства. У нашай беларускай культуры могілкі — гэта месца, дзе звычайна смуткуюць па памерлых. А не месца, дзе трактарамі душаць людзей. Людзі прыйшлі прыбраць могілкі і спадзяваліся, што „народныя абраннікі“ падтрымаюць ініцыятыву. Добра што ўсе дэпутаты загадзя атрымалі лісты з запрашэннямі. А замест гэтага — трактары і міліцыя. Пацярпелі людзі. Няўжо хоць раз у жыцці наша ўлада не можа нічога зрабіць па-людску, хаця б з павагі да памерлых?»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць