Грамадства77

Членаў сойма Партыі БНФ выклікаюць на допыты ў міліцыю

Прычым задняй датай.

Дзесяць членаў сойма Партыі БНФ былі выкліканыя на допыт у Цэнтральнае РУУС Мінска.

«Вечарам 3 кастрычніка ў офіс партыі былі дастаўленыя позвы, у адпаведнасці з якімі следчы Інга Патапенка выклікала ў той жа дзень для допыту ў якасці сведак дзесяць членаў кіраўнічага органа партыі», — паведаміў член сойма Вадзім Канапацкі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, позвы не маюць паштовага штэмпеля і марак, а таксама былі дастаўленыя ў штаб-кватэру партыі значна пазней запісанага ў іх часу, прызначанага для дачы паказанняў.

Канапацкі паведаміў, што ў позвах не ўказана, па якой справе выклікаюцца члены партыі. На яго думку, масавы выклік да следчага можа быць звязаны з крымінальнай справай, распачатай у дачыненні да трох членаў сойма Партыі БНФ.

***

Як паведамлялася, Алесь Каліта, Максім Губарэвіч і Сяргей Семянюк падазраюцца ў збіванні ахоўніка будынка, дзе размяшчаецца офіс Партыі БНФ. Інцыдэнт адбыўся 13 жніўня непасрэдна перад пачаткам пасяджэння сойма партыі.

Як заявіў Канапацкі, кіраўніцтва партыі разглядае масавы выклік на допыт як палітычна матываваны ціск на апазіцыйную арганізацыю. «І спроба прыцягнення да крымінальнай адказнасці трох членаў сойма, і гэты выклік на допыт з’яўляюцца часткай планамернай кампаніі па націску на Партыю БНФ. У апошні час мы бачым з боку ўлады актывізацыю пераследу палітычных апанентаў», — сказаў Канапацкі.

Ён таксама паведаміў, што ні адзін з выкліканых членаў сойма не з’яўляецца штатным супрацоўнікам выканаўчых органаў партыі, а большасць нават не жывуць у Мінску.

Паводле яго слоў, позвы былі «пакінутыя без руху», а на адрас Цэнтральнага РУУС Мінска дасланы ліст з прапановай накіроўваць позвы належным чынам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?

Усе навіны →
Усе навіны

У Заслаўі тратуары ператварыліся ў коўзанку. Камунальнікі разводзяць рукамі4

Ганна Гуськова незадаволеная, як яе судзілі на Алімпіядзе. Казека: Усё нармальна4

Энергетыкі паказалі, як выглядаюць створаныя імі дамы для буслоў ФОТАФАКТ

Прадстаўнікі Украіны і Расіі сустрэліся асобна пасля завяршэння трохбаковых перамоў у Жэневе1

У Польшчы хочуць ускладніць атрыманне карты паляка. Што памяняецца?12

Чаму Украіна ідзе на абвастрэнне адносін з Лукашэнкам? Запыталі ў Ігара Кізіма5

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы19

«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»14

Польскія консульствы ўвялі новае патрабаванне для падачы на візу, якое б'е па сем'ях рэлакаваных айцішнікаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць