Спорт11

Трэнеры ледзь не пабіліся пасля футбольнага матчу

Слоўная сварка Сяргея Саладоўнікава і Ігара Кавалевіча ледзь не прывяла да бойкі пасля гульні 1 кастрычніка. Прычына — перадузятае, на думку трэнера гасцей, судзейства.

«Нёман» перамог пасля 96 дзён перапынку. Гэта адбылося ў матчы 27 тура, у якім гродзенцы на сваім полі здабылі мінімальную перамогу над «Нафтанам». На 6-й хвіліне пасля навесу Дзенісевіча лік адкрыў Кавалёнак. У сярэдзіне тайма форвард гасцей Хлебасолаў выйшаў адзін на адзін з брамнікам і ўпаў на штрафной пляцоўцы. Здавалася, што суддзя прызначыць пенальці, але гомельскі рэферы «ўзнагародзіў» футбаліста «Нафтана» жоўтай карткай за сімуляцыю. Дарэчы, гэты момант і стаў самым спрэчным ў гульні. Адміністрацыя наваполацкага клуба заявіла, што будзе аспрэчваць дзеянні суддзі. У другім тайме гродзенцы зменшылі абароты і сталі больш уважліва гуляць у абароне. Госці не здолелі зраўняць лік да фінальнага свістка, затое працяг адбыўся на прэс-канферэнцыі.

Ігар Кавалевіч:

— Кепска, калі абласныя цэнтры змагаюцца за выжыванне: некалькі гадоў таму пакінуў лігу «Гомель», цяпер «Нёман» на вылеце. Напэўна, футбол страчвае нейкі сэнс.

Пасля гэтых слоў трэнер «Нафтана» пакінуў канферэнц-залу.

Сяргей Саладоўнікаў:

— Трэба ўмець прайграваць. Не Кавалевічу вырашаць, якім камандам змагацца за выжыванне. Мы сёння ў першым тайме мелі перавагу і не змаглі забіць два галы. А другую палову згулялі на вынік. Перамога была патрэбная любым шляхам, і яна заслужаная па момантах. «Нафтан» нічога не стварыў у другім тайме.

Абодва трэнеры сышліся яшчэ раз каля распранальняў. Спрэчныя моманты абмяркоўвалі на падвышаных тонах, здавалася, што справа можа скончыцца бойкай. Але кулакі не пусцілі ў ход. Старажылы «Нёмана» ўспамінаюць, што яшчэ ў пачатку 2000-х гулец Кавалевіч не мог знайсці агульнай мовы з Саладоўнікава-трэнерам. Да таго ж Кавалевіч вядомы футбольнай грамадскасці шчырасцю выказванняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць