Беларусь Today: 71-гадовы забіў 83-гадовую жонку проста на ганку
Жахлівы выпадак здарыўся ў Валожынскім раёне.
Супраць пенсіянера з вёскі Чартавічы (Валожынскі раён, Мінская вобласць) 12 кастрычніка была заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці пацярпелага» (арт. 147–3 КК).
Вечарам 5 кастрычніка (каля 20:00) на ганку сваёй хаты ён падчас сваркі двойчы, трымаючы ў руцэ навясны замок, ударыў па галаве сваю
У выніку ў жанчыны былі зламаная скроневая костка, а таксама пераламаныя сківіцы.
Бабуля была шпіталізаваная ў Валожынскую бальніцу, дзе праз шэсць дзён памерла.
Каментары