Культура11

З кім вы, дзеячы культуры: зоркі адмаўляюцца ад грошай Кадырава

Амерыканская акторка Хілары Суонк шкадуе, што была на святкаванні ў Грозным.

Некалькі дзён таму

з заклікам да зорак адмовіцца ад грошай і падарункаў Кадырава звярнулася міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch
, што неаднаразова ў мінулым крытыкавала чачэнскія ўлады за парушэнні правоў чалавека.

Суонк выказвае «глыбокае шкадаванне» з нагоды «паездкі, якая кінула цень на маю праваабарончую дзейнасць», на наступны дзень пасля таго, як да галівудскіх знакамітасцяў звярнуліся праваабаронцы.

5 кастрычніка — у дзень нараджэння кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава — у Грозным адсвяткавалі Дзень горада.

На ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды падвойнага свята акрамя Суонк прысутнічалі брытанская

скрыпачка Ванэса Мэй, акцёр Жан-Клод Ван Дам і англійскі спявак Сіл.

На свята прыехалі і знакамітасці з Расіі і краін СНД —

Сафія Ратару, Руслана, Фёдар Бандарчук, акцёр і тэлевядучы Ігар Вернік, акцёр Сяргей Бязрукаў.

Знакамітасці адзначалі поспехі чачэнскіх уладаў у справе аднаўлення Грознага пасля вайны.

Зорка галівудскіх баявікоў

Жан-Клод Ван Дам прызнаўся ў любові да Рамзана Кадырава
і сказаў, што «захоплены ўбачаным і узрушаны тым, як пасля кровапралітных войнаў, разладаў і канфліктаў удалося сабраць народ, згуртаваць яго і адрадзіць рэспубліку».

Хілары Суонк на свяце павіншавала Кадырава з днём нараджэння і заўважыла, што людзі «апранаюцца ў Чачні лепш, чым у Нью-Ёрку». На пытанне, адкуль яна даведалася пра дзень нараджэння Кадырава — бо знакамітасцяў афіцыйна запрашалі на святкаванне Дня горада — акторка жартаўліва сказала: «я вывучаю пытанне, у мяне свае дадзеныя».

Акторка падзякавала за запрашэнне і сказала, што любіць падарожнічаць і, магчыма, аднойчы зладзіць прэм’еру свайго новага фільма ў Чачні.

Праваабаронцы адрэагавалі заклікам адмовіцца ад узнагароды за ўдзел ва ўрачыстасцях, матывуючы гэта тым, што

калі «зоркі атрымліваюць грошы за ўдзел у вечарыне Кадырава, гэта спахаблівае пакуты незлічоных ахвяр парушэнняў правоў чалавека».

У сваёй заяве, зробленым пасля звароту Human Rights Watch, Суонк кажа, што да паездкі нічога не ведала аб рэпутацыі Кадырава, а 

павіншаваць яго з днём нараджэння яе папрасілі арганізатары мерапрыемства.

«Я б ніколі наўмысна не зрабіла нічога такога, што паставіла б пад сумнеў маю праваабарончую дзейнасць. Я буду працягваць ахвяраваць свой час і фінансавыя рэсурсы на дабрачынную і праваабарончую дзейнасць», — сказала двухразовая уладальніца прэміі «Оскар».

У заяве Human Rights Watch гаворыцца, што за пяць дзён да дня нараджэння Кадырава яны спрабавалі ў адкрытым лісце да знакамітасцяў адгаварыць тых ад паездкі ў Грозны, але беспаспяхова.

У лісце HRW, у прыватнасці, гаварылася, што

ўдзел зорак сусветнага ўзроўню ў вечарыне Кадырава «будзе ўспрынята як рэклама яго аўтарытарнага кіравання».

35-гадовы Кадыраў узначальвае чачэнскую рэспубліку ад 2007 года. Праваабаронцы рэгулярна крытыкуюць чачэнскія ўлады за ісламізацыю Чачні і адсутнасць свабод.

У дзень свайго нараджэння, адказваючы на пытанне, адкуль у яго грошы на маштабныя ўрачыстасці, Кадыраў сказаў, што іх яму дае Алах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі4

Насельніцтва Японіі за пяць гадоў скарацілася на тры мільёны2

Парэчкі, вінаград і нават персікі. Мінскі пенсіянер высадзіў міні-сад каля свайго пад’езда1

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць