Улада11

Прадстаўніцтва ЕС заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства»

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства» і спрыяць дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. З такой заявай яно выступіла са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску, паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва Еўрасаюза.

Прадстаўніцтва ЕС «з занепакоенасцю прыняло да ўвагі разгляд, што працягваецца, некаторых заканадаўчых актаў, чыё прыняцце жорстка абмежавала б свабоды і правы грамадзян Беларусі і ўяўляла б сабой крок назад з пункта гледжання захавання Беларуссю правоў чалавека і вяршэнства права», адзначаецца ў заяве.

Выказана таксама занепакоенасць тым, што «прыняцце праекта закона, які ўнёс бы папраўкі ў закон аб грамадскіх аб’яднаннях ды іншыя законы, што рэгулююць палітычную дзейнасць, прывяло б да ўзмацнення ціску на грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю, якія ўжо дзейнічаюць у складаных абставінах і ад якіх патрабуюць выканання абмежавальных патрабаванняў пры рэгістрацыі».

«Прыняцце праекта паправак у заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы прывяло б да далейшага абмежавання правоў грамадзян Беларусі, а таксама іх свабод выказвання і сходаў», — адзначана ў дакуменце.

Прадстаўніцтва занепакоена «абмеркаваннем, што ідзе, праекта закона аб службах дзяржаўнай бяспекі, які ўяўляе сабой пагрозу фундаментальным свабодам і прыняцце якога значна пашырыла б адвольныя паўнамоцтвы КДБ, не надаўшы пры гэтым адпаведнай увагі праблеме прапарцыйнага выкарыстання сілы».

«Прадстаўніцтва ЕС заклікае Беларусь ісці па шляху да забеспячэння свабод выказванняў, асацыяцый і сходаў грамадзян краіны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі, у тым ліку праз спрыянне дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый у краіне»,
 — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, з заклікам да ўладаў Беларусі не ўводзіць у дзеянне новыя законапраекты, якія носяць рэпрэсіўны характар, ад імя Еўрасаюза выступіла 14 кастрычніка Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Папраўкі ў заканадаўства, якія рэгулююць правядзенне масавых мерапрыемстваў, а таксама грамадска-палітычную дзейнасць у краіне, былі прыняты ў першы ж дзень працы восеньскай сесіі парламента, увечары 3 кастрычніка, пры адсутнасці СМІ.

Законапраект аб унясенні зменаў у закон аб органах дзяржбяспекі, які пакуль толькі ўнесены на разгляд парламента, значна пашырае правы супрацоўнікаў спецслужб, у тым ліку дазваляе бесперашкоднае пранікненне ў любы час сутак у жылыя і офісныя памяшканні, прымяненне фізічнай сілы і спецсродкаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць