Затрыманы падчас акцыі салідарнасці, ён знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Валанцэвіч, якога ўчора затрымалі на акцыі ў падтрымку палітычных зняволеных, знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.
Падчас учорашняй акцыі салідарнасьці Аляксандр Валанэцвіч праз мегафон заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка ў 19.00.
Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрымання, Валанцэвіч абвясціў галадоўку.
Суд па справе Аляксандра Валанцэвіча адбудзецца 24 кастрычніка ў 10.00 ў Цэнтральным судзе Мінска.
Па інфармацыі актывіста «Еўрапейскай Беларусі " Паўла Юхневіча, учора былі затрыманыя яшчэ два чалавекі, імёны якіх невядомыя.
Прэвентыўна затрыманыя на працягу ўчорашняга дня актывісты Максім Вінярскі, Ігар Кудлаеў, Андрэй Моўчан былі вызваленыя ўчора каля восьмай гадзіны вечара.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары