Грамадства

КДК: Многія дамы пасля ўводу ў эксплуатацыю непрыдатныя для пражывання

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, такая выснова зроблена паводле вынікаў праведзенага нядаўна маніторынгу будаўніцтва жылля ў рэгіёне.

Так, у шэрагу кватэр уведзенага ў студзені 2011 года 12-кватэрнага дома ЖБВК «Жамчужны-буд» у Капылі з-за вільготнасці і засмечвання вентыляцыйных каналаў на сценах з’явілася цвіль, адсталі шпалеры. Пасля ўмяшання КДК падрадчык за свой кошт устараніў усе дэфекты. У 24-кватэрным доме ЖБВК у Любані, уведзеным з аздабленнем у сакавіку, у некаторых кватэрах устанавілі шклопакеты з разбітымі шыбамі, адклейваліся шпалеры, афарбаваныя столі зацвілі, уваходныя і міжпакаёвыя дзверы не зачыняліся. Паводле патрабавання КДК брак быў ліквідаваны на працягу месяца.

У сямі з дзевяці пад’ездаў дома ЖБВК «Рагнеда-Заслаўе» праз 10 месяцаў пасля ўводу ўсё яшчэ не было газу. Газ падключылі толькі пасля выезду работнікаў Камітэта дзяржкантролю на аб’ект з камісіяй па заяве грамадзян. Звыш трох месяцаў не падключалі кацельню ва ўведзеным у маі 141-кватэрным доме ЖБВК «Баравая-2007», дзе падачу гарачай вады КУП «ЖКГ Мінскага раёна» забяспечыла паводле патрабавання КДК.

На ўсіх аб’ектах выяўлена завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ, якое склала 555 млн. рублёў, у тым ліку з-за памылак праекціроўшчыкаў — 327 млн.

Маніторынг паказаў, што большасць уведзеных жылых дамоў здадзена ў эксплуатацыю з перавышэннем нарматыўнага тэрміну будаўніцтва. У прыватнасці, больш за два гады будуюцца два 54-кватэрныя дамы ЖБВК у Мінскім раёне, працягласць будаўніцтва ўжо перавышае нарматыў у чатыры разы.

Будаўніцтва 148-кватэрнага дома ЖБВК у Дзяржынску, пачатае ў лістападзе 2008 года, пераносілася пяць разоў і не завершана дагэтуль.

Зацягванне тэрмінаў будаўніцтва, няякаснае выкананне работ выяўлена ў дамах, што будуюцца, замоўцамі якіх выступалі УКБ Мінскага, Валожынскага, Маладзечанскага, Любанскага, Капыльскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў, а таксама Жодзіна.

Пры разглядзе зваротаў, што паступілі ў Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці, выяўлена 19 будаўнічых і праектных арганізацый, якія не выканалі абавязацельствы перад забудоўшчыкамі. За студзень-верасень да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 юрыдычных і дзевяць службовых асоб, за завышэнне кошту выкананых работ накладзена адміністрацыйных штрафаў на 502 млн. рублёў.

Паводле вынікаў маніторынгу Мінскаму аблвыканкаму прапанавана прыняць меры па навядзенні парадку ў будаўнічай галіне. КДК заяўляе, што працягне кантраляваць працэс завяршэння будаўніцтва праблемных дамоў ЖБК да ўводу іх у эксплуатацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы6

«Уклаў усе свае грошы». Беларус з Польшчы паляцеў лячыць зубы ў Турцыю — цяпер яму трэба больш за 25 тысяч еўра на выпраўленне7

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць