Эканоміка

Аўстрыйцы ўкладуць у БМЗ паўмільярда еўра

У найбліжэйшыя чатыры гады ў мадэрнізацыю Беларускага металургічнага завода будзе прыцягнута каля 500 мільёнаў еўра.
Пра гэта стала вядома на нядаўняй сустрэчы кіраўніцтва БМЗ з аўстрыйскімі фінансістамі.

Адным з асноўных крэдытораў завода-гіганта многія гады з’яўляецца аўстрыйскі фінансавы інстытут UniCredit Bank Austria AG. Нядаўна паспяхова прайшлі перамовы з прадстаўнікамі гэтага банка і кампаніі FIS Finance ent Investment Servies GesmbH. Сума новага валютнага траншу пакуль не паведамляецца.

Падчас візіту прадстаўнікі аўстрыйскіх банкаў ацэньвалі партнёрства з заводам у святле эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. «Нашы адносіны з БМЗ прайшлі праверку часам і маюць 13-гадовую гісторыю, — заявіў мэнэджар UniCredit Bank Austria AG. — Супрацоўніцтва прыносіць добрыя вынікі, таму мы і далей будзем яго працягваць. Былі і цяжкія часы, але, думаю, яны засталіся ў мінулым. Пра гэта сведчаць дадзеныя справаздач аб дзейнасці прадпрыемства».

«Мы добра знаёмыя з кіраўніцтвам завода, гэта надзейныя і правераныя людзі… БМЗ імкнецца вырабляць больш, і мы спадзяемся, што зможам яму ў гэтым дапамагчы», — заявіў падчас сустрэчы дырэктар FIS Finance & Investment Servies GesmbH Рудольф Кірхмаер, паведамляе прэс-служба БМЗ.

Што да заяўленых для рэалізацыі праектаў, то ў іх ліку — будаўніцтва новай лістапракатнай вытворчасці на тэрыторыі завода, а таксама стварэнне сумеснага прадпрыемства па фінішнай дапрацоўцы трубаў, газакіслотнай станцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі32

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза19

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць