Літаратура

Саюз пісьменнікаў Беларусі выдасць стыпендыі 10 маладым аўтарам

Грошы заплацяць спонсары.

Саюз пісьменнікаў Беларусі з 1 студзеня 2012 года засноўвае 10 стыпендый маладым аўтарам. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалай Чаргінец.

Іх выплацяць за кошт спонсарскіх сродкаў.
Матэрыяльную дапамогу атрымаюць найбольш таленавітыя аўтары. «Стыпендыі будуць выдавацца пад пэўную тэму, можа, нават пад канкрэтную таленавітую галаву. Гэта стане стымулам для стварэння новых цікавых твораў», — лічыць Мікалай Чаргінец.

Гаворачы пра сучасны этап развіцця літаратуры, Мікалай Чаргінец назваў яго перыядам пераасэнсавання многіх працэсаў. «Мы не можам адказаць на заклік: «Дайце нам „Ціхі Дон“ і „Узнятую цаліну“, або „Вайну і мір“! Нашы пісьменнікі ўжо стварылі „Вайну і мір“, калі ўзяць творы Танка, Шамякіна, Мележа і іншых. І гэта літаратура не можа паўтарацца, змяніўся час. Я не маю на ўвазе, што мы не можам выхаваць новыя таленты. Вядома ж, яны ў нас з’явяцца, не будуць яны па прозвішчу Колас ці Купала, а будуць, напрыклад, Пашкоў, Пятроў або Іваноў. Стаіць задача стварыць платформу, якая дасць магчымасць талентам праяўляцца, пісьменнікам пісаць і людзям пацягнуцца да кнігі, выдадзенай ўжо ў новым фармаце. Перыяд, пачынаючы з 1985 года, „загнаў у зямлю“ шматлікія і ідэі, і разважанні, і аўтараў. Але я ўпэўнены: у нас ёсць пісьменнікі, якіх назавуць з часам вялікімі. Яны, магчыма, па ўзросту яшчэ не зусім выйшлі на такі „абсяг“, але яны ёсць і яны будуць», — упэўнены Мікалай Чаргінец.

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць