Эканоміка11

Дзяржпакет акцый «Мінпласта» прададзены расійскаму грамадзяніну

Больш як 90% акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Мінпласт» (Мінск) пяройдуць ва ўласнасць грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, паведаміла прэс-служба Дзяржкаммаёмасці.

Новы ўладальнік актываў беларускага прадпрыемства мае прапіску ва Уладзівастоку. Ён пагадзіўся набыць пакет з 59.306 акцый (92,2% статутнага фонду) прадпрыемства па пачатковай цане продажу, павялічанай на 5%. Нягледзячы на тое што аб’яўлены на 17 лістапада 2011 года аўкцыён па продажу акцый ААТ «Мінплат», што належаць Беларусі, не адбыўя з-за адсутнасці дзвюх і больш заявак, адзінаму зарэгістраванаму ўдзельніку таргоў было прапанавана набыць акцыі за 2 млрд. 623 млн. 320 тыс. рублёў. Пакупнік абавязаны да 23 лістапада 2011 года кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну ў 1 млн. 166 тыс. 400 рублёў і прадставіць Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці Беларусі завераную належным чынам копію плацежнага дакумента, які пацвярджае кампенсацыю затрат на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну. Дагавор куплі-продажу пакета акцый ААТ «Мінпласт» павінен быць падпісаны да 7 снежня 2011 года.

ААТ «Мінпласт» створана шляхам прыватызацыі аб’екта рэспубліканскай уласнасці вытворча-навуковага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінпласт» у 2009 годзе. Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца вытворчасць шклопластыкавай арматуры, якая выкарыстоўваецца ў будаўніцтве ўзамен традыцыйнай металічнай арматуры. Аб’ём выручкі ад вытворчасці шклопластыкавай арматуры складае 97%. Іншы від дзейнасці, што ажыццяўляецца прадпрыемствам, — тэхналагічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў.

Таксама да 7 снежня 2011 года павінен быць падпісаны дагавор куплі 48.487 акцый (24% статутнага фонду) адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі доследна-механічны завод». Заява на ўдзел у абвешчаным на 17 лістапада 2011 года аўкцыёне па продажы акцый названага прадпрыемства была пададзена толькі адным удзельнікам — таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Белінвестгандаль» (Брэст).

Пачатковая цана продажу пакета акцый ААТ «Пінскі доследна-механічны завод» склала 2 млрд. 426 млн. 737 тыс. рублёў. Цана продажу, павялічаная на 5%, склала 2 млрд. 548 млн. 73 тыс. рублёў. Пакупнік таксама абавязаны кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну.

Каментары1

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў23

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе36

Мінабароны анансавала сумесныя вучэнні «Захад-2025»3

«Яна ў парадку». Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч6

Сілавікі са зброяй жорстка затрымалі вяскоўца з Магілёўшчыны4

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай37

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы8

У Беларусь трэці раз за год прыляцеў міністр абароны РФ7

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»2

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў23

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →