1 снежня пачынае дзейнічаць беларуска-латвійскае пагадненне аб прымежным руху
1 снежня ў Віцебскім аблвыканкаме адбудзецца абмен пісьмовымі паведамленнямі аб выкананні Беларуссю і Латвіяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання ў сілу міжурадавага пагаднення аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый дзвюх краін.
Як паведамляе
«Рэалізацыя пагаднення пазітыўна паўплывае на развіццё двухбаковых адносінаў, дазволіць актывізаваць эканамічныя адносіны з прыгранічнымі тэрыторыямі Латвіі, кантакты прадстаўнікоў мясцовых органаў самакіравання,
Пагадненне прадугледжвае спрошчаны (бязвізавы) парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый, якіяпастаянна жывуць на прыгранічных тэрыторыях не менш чым адзін год, незалежна ад іх грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці ў іх дазволу на мясцовы прыгранічны рух, выдадзенага кампетэнтным органам іншага боку, і праязнога дакумента (пашпарта або іншага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам).
Дазволы будуць выдавацца на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў.
Збор за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу складзе 20 еўра.Ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў.
Каментары