Свет22

Першая літоўская Прэмія свабоды будзе ўручана Сяргею Кавалёву

Камісія заснаванай Соймам Літвы Прэміі свабоды вырашыла ўручыць яе расійскаму праваабаронцу, дысідэнту Сяргею Кавалёву.

«Большасцю галасоў, больш за дзве траціны, абраны Сяргей Адамавіч Кавалёў, расійскі дысідэнт, змагар за правы чалавека супраць савецкага таталітарызму, які цяпер актыўна працягвае сваю дзейнасць. Чалавек вядомы як у Літве, так і ў Расіі і ва ўсім свеце. Я сапраўды вельмі рады паведаміць гэтую навіну», — сказаў пасля паседжання камісіі яе старшыня, сябра Сойму Пятрас Ауштравічус.

На гэтую прэмію таксама прэтэндавалі былы старшыня Вярхоўнага Савета Вітаўтас Ландсбергіс, дысідэнты мансіиньёр Альфонсас Сварынскас і Вітаўтас Андзюліс.

Саму прэмію прызначыць Сейм да 23 снежня. Яе памер — 5 тыс. еўра.

Мэта прэміі — ацаніць дасягненні асоб і арганізацый і ўклад у абарону правоў чалавека, развіццё дэмакратыі, заахвочванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Прэмія павінна быць ўручана ў Дзень абаронцаў свабоды Літвы — 13 студзеня.

Раней выказвалася думка, што намінаваны на прэмію будзе беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш22

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць