Усяго патроху55

Улады перасцерагаюць беларусак ад шлюбаў з жыхарамі ўсходніх краін

Як паведаміла 13 снежня на пасяджэнні круглага стала загадчыца Мінскага гарадскога дома шлюбаў Надзея Равуцкая, у Беларусі занадта лаяльна ставяцца да жаніхоў з усходніх краін. Некаторыя жаніхі бяруць шлюб з беларускамі для таго, каб атрымаць від на жыхарства ў краіне. Гэта галоўным чынам грамадзяне Афганістана, Ірана, Ірака, Сірыі, Лівана, В’етнама.

Паводле слоў Равуцкай,

жаніхі з краін Усходу нярэдка бяруць некалькі шлюбаў.
Даведку пра сямейнае становішча і пашпарт для шлюбу мужчыны могуць узяць па месцы жыхарства ў сваёй краіне і ў пасольстве. У выніку яны могуць узяць некалькі такіх даведак і зрабіць некалькі пашпартоў. Прычым даведка аб тым, што мужчына не быў у шлюбе, выдаецца, калі мужчына не меў жонкі ў сваёй краіне. Усе астатнія магчымыя саюзы ў іншых краінах не прызнаюцца ў якасці шлюбаў. Як адзначыла Равуцкая, былі выпадкі, калі нават у Беларусі адзін і той жа мужчына зарэгістраваў некалькі шлюбаў.

Старшыня ГА «Мулат» Марына Ракава заўважыла: жанчыны галоўным чынам не ведаюць, што шлюб, узяты ў Беларусі, не прызнаецца ва ўсходніх краінах, дзе спавядаюць іслам. Там прызнаецца толькі мусульманскі шлюб, і каб узяць яго, жанчыне спачатку неабходна прыняць іслам. Грамадзянкі Беларусі, якія выехалі ва ўсходнія краіны пасля замужжа, не маюць права на дзіця, лёс якога поўнасцю вырашае бацька. Паводле статыстыкі, толькі прыкладна 10% дзяцей, народжаных беларускамі ва ўсходніх краінах, у выпадку скасавання шлюбу бацькоў удаецца вярнуць маці.

Прадстаўнік консульска-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі Іван Бондар рэкамендуе жанчынам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю ў краінах Усходу, звяртацца па дапамогу ў дыппрадстаўніцтва Беларусі, а ў выпадку яго адсутнасці — Расіі. Супрацоўнікі дыпмісіі дапамогуць жанчыне вярнуцца на радзіму, аднак не гарантуюць вяртанне дзіцяці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць