Грамадства77

Праядаецца ўсё: сярэдняя мінская сям'я адкладае не больш за $10 у месяц

52% сем'яў маюць сярэднядушавы даход да 1,2 млн рублёў.

У Мінску ў студзені-верасні гэтага года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 3 млн 182,7 тыс. рублёў у месяц у рэальным выражэнні, паведамляеГалоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Узровень даходаў хатніх гаспадарак Мінска быў на 31% вышэйшы за сярэднерэспубліканскі (у студзені-верасні 2010 года — на 31,2%).

Больш за палову (52,1%) хатніх гаспадарак Мінска штомесяц мелі ў сваім распараджэнні сярэднедушавыя даходы да 1,2 млн.,
33,4% — ад 1,2 млн. да 2 млн., 14,5% — больш за 2 млн. рублёў

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўню жыцця ў агульным даходзе дамашніх гаспадарак 69,3% складалі заработная плата і даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці, 18,3% — пенсіі, стыпендыі, дапамогі, 5,3% — матэрыяльная дапамога ад сваякоў і знаёмых, 2% — даход ад асабістай падсобнай гаспадаркі, 1,7% — паступленні ад продажу асабістай і дамашняй маёмасці.

У студзені-верасні спажывецкія і іншыя расходы адной хатняй гаспадаркі сталіцы ў сярэднім за месяц склалі 3 млн 99 тыс., з якіх 2 млн 544,4 тыс. (82,1%) былі патрачаны на аплату тавараў і паслуг, астатнія — на ўклады, зберажэнні, падаткі, узносы, на асабістую падсобную гаспадарку і іншыя расходы. У параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года спажывецкія расходы дамашняй гаспадаркі ў рэальным выражэнні павялічыліся на 6,7%.

З агульнага аб’ёму расходаў дамашніх гаспадарак на набыццё прадуктаў харчавання на мяса і мясапрадукты прыпадала — 31,1% (у студзені-верасні2010-га — 32,3%), малако і малочныя прадукты — 17,5% (17,2%), агародніну і бахчавыя — 7,1% (7%), хлеб і хлебапрадукты — 12,7% (12,2%, рыбу і рыбапрадукты — 4,5% (5,2%), цукар і кандытарскія вырабы — 5,7% (5%), садавіну і ягады — 8,4% (8,3%), яйкі — 1,8% (2%), алей, маргарын і іншыя тлушчы — 1,9% (1,2%), бульба — 1,5% (1,6%).

На набыццё прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам штомесячна расходавалася 39,2% (у студзені-верасні 2010 года — 37,8%) усяго спажывецкага расходу, на набыццё нехарчовых тавараў — 36,7% (33,9%), на аплату паслуг 22,1% (26,1%).

З агульнага аб’ёму спажывецкіх расходаў на куплю адзення, абутку і тканін прыпадала 9% (9,2%), на ахову здароўя — 3,4% (3,3%), транспарт і сувязь — 15,7% (17%), адукацыю, культуру, адпачынак і спорт — 8,6% (9,1%), набыццё мэблі, прадметаў бытавога прызначэння — 7,6% (5,7%), асабістыя паслугі, прадметы асабістага карыстання — 3,2% (3,3%), на аплату жыллёва-камунальных паслуг — 5,2% (6,7%).

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам4

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць