Улада115115

Рымашэўскі прапаноўвае Лукашэнку сцэнар мірнай перадачы ўлады

Чацвёрты ўстаноўчы з’езд БХД: мінус адзін сустаршыня. Аляксей Шэін узяў самаадвод.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя 17 снежня правяла ўжо чацвёрты ўстаноўчы з’езд. Мінулыя спробы сканчаліся адмовай аб рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі. Хадэкі не здаюцца — гнуць сваю лінію далей.

Памяшканне зноў было выбранае ДК МТЗ.

Кіраўніцтву БХД неяк атрымалася дамовіцца з упраўляючымі дома культуры, каб зняць чырвона-зялёны сцяг.
Навука іншым партыям і арганізацыям.

У фае памяшкання прадавалі мёд. Часовы павераны ЗША Майкл Скэнлан нават не ўтрымаўся, каб набыць збаночак.

З’явілася новая расцяжка «Народная партыя з хрысціянскім сэрцам». А вось па іншай атрыбутыцы асаблівай розніцы ад мінулых з’ездаў не было, зрэшты, і не мусіла быць.

Нязвыклай была толькі адсутнасць Паўла Севярынца. Як вядома,

рухавік-стваральнік БХД цяпер адбывае пакаранне «хіміяй» у Пружанскім раёне.

Ад Севярынца быў заслуханы відэазварот. Павел, седзячы ў машыне ў бел-чырвона-белым шаліку, заклікаў да байкоту «поўнамаштабнага фарсу», так элегантна ён назваў парламенцкія выбары.

У падобным ключы выступаў і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі, які, сярод іншага, прапанаваў Лукашэнку мірны сцэнар перадачы ўлады.

Ён прадугледжвае вызваленне палітычных зняволеных (у зале віселі партрэты палітвязняў), правядзенне свабодных выбараў і фінансавую дапамогу ад Еўропы для выхаду з крызісу.

Таксама Рымашэўскі даў тлумачэнне свайму лісту, які ён напісаў з СІЗА КДБ Аляксандру Лукашэнку. Сказаў, што гэта быў своеасаблівы кампраміс. Сілавікі такім чынам дабіваліся, каб кандыдат ад БХД назваў Лукашэнку прэзідэнтам.

Не абышлося і без стратаў. Цяпер у БХД засталося тры сустаршыні. Чацвёрты — Аляксей Шэін — папрасіў вызваліць яго ад гэтай пасады.

«Рашэнне прымалася ў малітвах», —
адзначыў Аляксей.

У БХД ён тым не менш застаецца. Пра супярэчнасці Шэіна з некаторымі кіраўнікамі БХД гаварылі яшчэ перад выбарамі, калі ён нават не ўвайшоў у давераныя асобы кандыдата ад сваёй партыі.

У астатнім з’езд праходзіў даволі аператыўна. Гарачых дыскусій на ім не было. Выступы былі кароткімі і інтэнсіўнымі. Галоўнай мэтай застаецца рэгістрацыя, а не ўнутрыпартыйныя пытанні.

Падчас галасавання па сустаршынях за Севярынца не было ніводнага голасу супраць ці тых, хто ўстрымаўся. Па Дзмітруку — шасцёра ўстрымаліся. Двое былі супраць, а яшчэ шасцёра ўстрымаліся па Рымашэўскім.

Усяго на з’ездзе было 108 дэлегатаў.

Было нямала гасцей з-за мяжы. Крыху трапіў у лужу прадстаўнік Расіі, які нешта сказаў пра «саюзную дзяржаву». Дэлегатам тое не спадабалася. Быў экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус, якога сустракалі доўгімі апладысментамі. Ус папрасіў далучыцца да яго ініцыятывы па змене выбарчага заканадаўства.

А вось Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч ды Юрась Губарэвіч у гэты дзень вырашылі наведаць Паўла Севярынца «на высылцы». Цяжка сказаць, ці гэта выйшла выпадкова, ці не.

У перапынку з’езда прайшлі сустрэчы «Моладзі БХД» (яе сапраўды было нямала) ды «Пенсіянераў БХД».

Скончыўся ж з’езд выступам Лявона Вольскага — у цемры, бо адрубілі электрычнасць.

Каментары115

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве42

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі249

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых24

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі6

Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

Уролаг патлумачыў, як праяўляецца мужчынскі клімакс, чым ён небяспечны і што рабіць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве42

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць