Эканоміка11

У Брэсце адкрыецца самы буйны «Еўраопт» у Беларусі

На 22 снежня ў Брэсце запланаванае адкрыццё новай крамы «Еўраопт» гандлёвай сеткі «Еўрагандаль».
Крама размяшчаецца ўздоўж Варшаўскай шашы за некалькі хвілін ад пункта пропуску «Варшаўскі мост».

Па словах дырэктара, Станіслава Крукоўскага, гэты гандлёвы аб’ект стане самым буйным ва ўсёй рэспубліцы сярод спецыялізаваных крамаў «Еўрагандлю», не лічачы сталічных, якія былі пераабсталяваныя з іншых плошчаў. Гандлёвая плошча новабудоўлі склала 4,7 тыс. квадратных метраў.

Як і ў іншых крамах гэтай гандлёвай сеткі, «Еўраопт» на «Варшаўцы» будзе разлічаны на сярэдняе звяно пакупнікоў, якіх будзе прыцягваць шырокі асартымент і даступная цэнавая палітыка, традыцыйныя для сеткі акцыі, дысконтныя карты. Выбар прадуктаў харчавання традыцыйны: бакалея, алей, крупы, кансервы. Акрамя таго, у краме будуць працаваць кулінарны і мясны цэхі. Сваю прадукцыю ў «Еўраопце» будуць гатаваць на сучасным італьянскім абсталяванні. 30–40% плошчаў будзе аддадзена пад рэалізацыю прамысловай групы тавараў, дзе сярод іншых фірмаў будзе працаваць і магазін тэхнікі «Еўрагандаль».

— Намі прадугледжаны вялікі сэрвіс спадарожных паслуг, — кажа Станіслаў Крукоўскі, — але, на жаль, не ўсе партнёры запусцяцца адначасова. Некаторыя папрасілі паўзы. Справа ў тым, што абсталяванне завозіцца не толькі айчыннае. Ёсць некаторыя імпартныя дэталі, якімі яго неабходна даабсталяваць.

Каментары1

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі37

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →