Культура

Літаратурны марафон салідарнасці ў Стакгольме

Палову сутак доўжыўся ўчорашні літаратурны марафон на адной з самых вялікіх плошчаў Стакгольма, прысвечаны падзеям у Беларусі, якія здарыліся год таму.

19 снежня ў Стакгольме адбыўся літаратурны марафон салідарнасці.

З 12 гадзін дня ў перакладзе на шведскую чыталіся ўголас творы Валянціны Аксак, Святланы Алексіевіч, Васіля Быкава, Вольгі Іпатавай, Артура Клінава, Валерыі Куставай, Вальжыны Морт, Уладзіміра Някляева, Дзмітрыя Плакса, Барыса Пятровіча, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча. На імпрэзе таксама прадаваліся кнігі беларускіх аўтараў на шведскай мове. З адным з удзельнікаў акцыі, беларускім пісьменнікам і перакладчыкам Дзмітрыям Плаксам, які жыве ў Стакгольме, мы патрапілі пагутарыць адразу пасля яго вяртання з плошчы. «Дзмітры, ці не раскажаце падрабязней, што сёння адбывалася на плошчы Medborgarplatsen»

«Адбывалася менавіта тое, пра што вы кажаце: чытанні тэкстаў беларускіх літаратараў з нагоды гадавіны падзей 19 снежня ў Мінску. І нават на момант нашай размовы (23.30, 19 снежня ― lit-bel.org) яшчэ адбываецца, бо працягвацца яны будуць да 24.00. Цэлы шэраг літаратараў, дзеячаў культуры, сябраў пісьменніцкіх і праваабарончых арганізацый цягам 12 гадзін на знак салідарнасці з дэмакратычным рухам у Беларусі чытаюць творы беларускіх аўтараў. Нягледзячы на кепскае надвор’е і агульную панядзелкавую і перадкалядную занятасць, усе, да каго арганізатар мерапрыемства Марыя Сёдэрберг звярнулася з просьбай паўдзельнічаць у мерапрыемстве, адгукнуліся на яе прапанову.»

« Не цяжка было людзям творчых прафесій вытрымаць такі марафон? Як цяпер пачуваецеся?»

« Адчуванні самыя пазітыўныя, прыемна бачыць такую падтрымку з боку вядомых дзеячаў культуры. 12 гадзін там знаходзяцца толькі арганізатары, выступоўцы прыходзяць і сыходзяць, таму ніякіх цяжкасцей, я думаю. Акрамя таго ж надвор’я.»

«Хто браў удзел у акцыі са шведскага боку»

«Сярод удзельнікаў шмат вядомых пісьменнікаў і дзеячаў культуры: старшыня Шведскага ПЭНа Ула Лашму, пісьменніца Астрыд Тротцыг, старшыня праўлення Дзяржаўнай Рады Культуры Чэрсцін Брунберг, паэт Крыстофер Леандоэр, міністр культуры Лена Адэльсан Лільерут, перакладчык Андэрс Будэгорд і многія іншыя. Сярод публікі я бачыў дачку Астрыд Ліндгрэн перакладчыцу Карын Нюман, кіраўніцу Балтыйскай рады пісьменнікаў перакладчыцу Яніну Арлову, некалькіх вядомых шведскіх журналістаў і літаратараў.»

«Якое значэнне, на вашу думку, маюць такія акцыі для беларусаў і для шведаў?»

« Для шведаў, думаю, гэта праява салідарнасці, сімвалічны вітальны рух у бок дэмакратычнай Беларусі, напамін пра тое, што несвабода існуе побач, і знак неабыякавасці, для беларусаў, спадзяюся, ― прыкладна тое самае.»

Каментары

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць