Свет66

Расія прынесла спачуванні КНДР, але не прынесла Чэхіі з нагоды смерці Гавэла

Сустаршыня Хельсінкскай камісіі кангрэса ЗША, чалец камісіі па замежных справах палаты прадстаўнікоў Крыс Сміт раскрытыкаваў рэакцыю Масквы на смерць Вацлава Гавэла, заявіўшы, што

расійскаму кіраўніцтву «яшчэ не позна» належным чынам выказаць спачуванні народу Чэхіі ў сувязі са смерцю экс-прэзідэнта.

Адказваючы на пытанне радыё «Голас Амерыкі» пра тое, што ўрад Расіі не выказаў спачуванняў Чэхіі з нагоды смерці Вацлава Гавэла, але пры гэтым звярнулася са спачуваннямі да КНДР у сувязі са смерцю Кім Чэн Іра, Сміт адказаў, што гэта зрабіць «яшчэ не позна».

«Я спадзяюся, што яны выкажуць свае спачуванні Чэхіі. Не толькі сям’і Гавэла, але і людзям Чэшскай Рэспублікі. Вацлаў Гавэл — герой манументальных прапорцый… Ён казаў — яго слухалі, ён быў маральным арыенцірам, аўтарытэтам», — падкрэсліў кангрэсмен-рэспубліканец.

«Нават ЗША заўсёды выказвалі свае спачуванні СССР у сувязі са смерцю яго лідараў — нават ва ўмовах жорсткага супрацьстаяння з Масквой.
Я асабіста распісваўся ў кнізе спачуванняў у савецкім пасольстве ў сувязі са смерцю Чарненкі і іншых лідараў, бо я веру ў павагу індывідуальнай асобы, нават калі вы з ёй, як гаворыцца, «на нажах», — падкрэсліў Сміт.

«Я спадзяюся, што Масква ўсё ж выкажа свае спачуванні», — адзначыў чалец камісіі па замежных справах палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША.

Расія прынесла спачуванні Чэхіі ў сувязі са смерцю Гавэла, але не на ўзроўні першых асоб, а на ўзроўні чыноўнікаў МЗС і работнікаў расійскага пасольства ў Празе. Чэшскі бок атрымаў ліст са спачуваннямі ад расійскага пасла ў Празе Сяргея Кісялёва.

Прэс-сакратар Дзмітрыя Мядзведзева Наталля Цімакова, у сваю чаргу, паведаміла, што Расію на пахаванні першага чэшскага прэзідэнта будзе прадстаўляць упаўнаважаны па правах чалавека Уладзімір Лукін.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску20

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак25

«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску20

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць