Навука і тэхналогіі33

З 6 студзеня будуць штрафаваць за парушэнне патрабаванняў інтэрнэт-фільтрацыі

У Беларусі з 6 студзеня ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКоАП), якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць за парушэнне патрабаванняў па выкарыстанню нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

З 6 студзеня штраф можа накладацца на інтэрнэт-правайдара за парушэнне патрабаванняў аб абмежаванні доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай для распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. Абавязковая інтэрнэт-фільтрацыя ўведзена толькі для дзяржаўных органаў, выключаючы сілавыя ведамствы, і ўстаноў адукацыі. Для ўсіх астатніх інтэрнэт-доступ могуць абмежаваць толькі па жаданню самога карыстальніка.

Штраф за парушэнне патрабавання аб абмежаванні інтэрнэт-доступу можа скласці ад 10 да 30 базавых велічынь (350 тыс. — 1 млн 50 тыс._.

Акрамя таго, цяпер прадугледжана адміністрацыйная адказнасць для аператараў перадачы даных, інтэрнэт-кафэ і камп’ютарных клубаў у тым выпадку, калі яны не ажыццяўляюць ідэнтыфікацыю абаненцкіх устройстваў пры аказанні інтэрнэт-паслуг і (або) карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг у пунктах калектыўнага карыстання, улік і захоўванне звестак аб абаненцкіх устройствах, персанальных даных карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, а таксама звестак аб аказаных інтэрнэт-паслугах. За парушэнне гэтых патрабаванняў штраф можа скласці ад 5 да 15 базавых велічынь.

Таксама штраф можа накладацца на індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб,
якія рэалізуюць тавары або аказваюць паслугі, выкарыстоўваючы рэсурсы, сеткі і сістэмы, падключаныя да Інтэрнэту і размешчаныя не ў Беларусі. Да адміністрацыйнай адказнасці юрыдычная асоба можа быць прыцягнута таксама за выкарыстанне ў камерцыйных мэтах інтэрнэт-рэсурсу, які не прайшоў дзяржаўную рэгістрацыю. У выпадку парушэння гэтых патрабаванняў юрыдычная асоба або ІП могуць атрымаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Службовыя асобы органаў унутраных спраў, органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, падатковых органаў і органаў дзяржаўнай бяспекі надзелены паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных змяненнямі і дапаўненнямі ў КоАП і ПВКоАП.

Патрабаванні аб ідэнтыфікацыі абаненцкіх устройстваў і да ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт прадугледжаны ўказам № 60 ад 1 лютага 2010 года «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць