Эканоміка22

Беларусь плануе ўсё ж прадаць МТС у студзені

Улады Беларусі плануюць завяршыць здзелку па продажы дзярждолі ў беларуска-расійскім СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» да канца студзеня 2012 года. Аб гэтым гаворыцца ў ацэнцы справаздачы Міністэрства фінансаў Беларусі аб выкананні ўмоў другога транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (АКФ). Ацэнка падрыхтавана Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР), які з’яўляецца кіраўніком сродкамі АКФ.

«Па асобным графіку праводзяцца перамовы па продажы акцый „Белтрангазу“ (2,5 млрд. долараў) і МТС (1 млрд. долараў). Завяршэнне гэтых здзелак намечана на канец лістапада гэтага года і канец студзеня 2012 года адпаведна», — гаворыцца ў ацэнцы ЕАБР, тэкст якой мае БелаПАН.

Нагадаем, на аўкцыён выстаўляецца 51-працэнтная доля ў статутным фондзе СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», якая знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і гаспадарчым кіраванні РУП «Белтэлекам».

Першапачаткова аўкцыён планаваўся на 1 снежня, затым без тлумачэння прычын яго перанеслі на 23 снежня. Аднак 21 снежня віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін паведаміў, што Беларусь аб’явіць новы конкурс па продажы дзярждолі ў «МТС».

«Былі тры прапановы, але таргі не адбыліся», — сказаў Калінін. Сярод прычын ён назваў неадпаведнасць прапаноў па цане і няпоўны пакет пададзеных дакументаў.

Пры гэтым віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што Беларусь не плануе зніжаць кошт пакета акцый, які выстаўляецца. «Пасля другой спробы продажу акцый зніжаць цану, я думаю, няправільна», — дадаў Калінін.

У сакавіку 2011 года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь гатова саступіць расійскаму аператару «МТС» 51% у беларуска-расійскім СП за 1 млрд. долараў, у адваротным выпадку пакет будзе выстаўлены на аўкцыён.

***

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» зарэгістравана 4 красавіка 2002 года. Статутны фонд — 5 млн. долараў. Заснавальнікамі з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51% статутнага фонду) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%). Камерцыйная эксплуатацыя сеткі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 пачалася 27 чэрвеня 2002 года. Камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G аператар пачаў у маі 2010 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць