Эканоміка11

Выраслі стаўкі акцызаў на алкаголь, піва і тытунёвыя вырабы

У Беларусі 1 студзеня павялічаны стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю, піва, тытунёвыя вырабы. Гэта прадугледжана законам № 330–3, якім унесены змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, з 1 студзеня па 31 сакавіка акцыз на алкагольную прадукцыю з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш складае 49 тыс. 420 рублёў у разліку на 1 літр бязводнага (100%) этылавага спірту ў гатовай прадукцыі (раней дзейная стаўка з 1 лістапада па 31 снежня — 40 тыс.).

Стаўка акцызу на віны пладовыя мацаваныя марачныя палепшанай якасці і спецтэхналогіі павялічана да 19 тыс. 770 рублёў (16 тыс.).

Стаўка акцызу на натуральныя віны фруктова-ягадныя і фруктова-ягадныя сідры складзе 520 рублёў за 1 літр гатовай прадукцыі (500), на натуральныя віны, у тым ліку шампанскія і пеністыя — 3 тыс. 90 рублёў (2 тыс. 960).

Стаўка акцызу на піва з утрыманнем спірту ад 0,5–7% і піўныя кактэйлі павялічана да 1 тыс. 640 рублёў за 1 літр гатовай прадукцыі (раней — 1 тыс. 330 рублёў), з утрыманнем спірту больш за 7% да 3 тыс. 300 рублёў (раней — 2 тыс. 670 рублёў).

Акцыз на слабаалкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 1,2–7% устаноўлены ў 62 тыс. 670 рублёў (60 тыс.), слабаалкагольныя натуральныя напоі — 29 тыс. 990 рублёў (24 тыс. 270 рублёў).

Стаўка акцызу на цыгарэты пры цане да 170 тыс. рублёў за 1 тыс. шт. складае 22 тыс. 900 рублёў, ад 175 тыс. да 335 тыс. — 64 тыс. 120, ад 335 тыс. — 84 тыс. 120 рублёў. Раней градавалася па ніжэйшых цэнавых катэгорыях.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі12

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць