Або ўрачыстасць Аб'яўлення Пана.
6 студзеня каталікі свету адзначаюць урачыстасць Аб’яўлення Пана. Вядома яна была на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст., а праз 100 гадоў свята пачалі адзначаць і на Захадзе.
Гэты дзень называюць таксама «Тры каралі» на ўспамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля. Увайшоўшы ў стайню, яны ўбачылі Дзіця і Яго Маці, Марыю; упалі на твар і аддалі Яму пашану. Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).
Iмёны мудрацоў — Каспер, Мельхiёр i Бальтазар — у Святым Пісанні не згадваюцца. Надала іх хрысціянская традыцыя.Да таго ж у Евангеллi яны i называюцца не царамi, а мудрацамi. Традыцыя з часам надала iм яшчэ i царскую годнасць, звязаўшы iх мiсiю, як i ўсе iншыя найважнейшыя падзеi з жыцця Езуса, са Старым Запаветам.
З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння золата, крэйды, кадзіла і вады.Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і цяперашні год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў. У сярэднявеччы гэта разумелася
У гэты дзень кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.А ў некаторых краінах Еўропы — Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Фінляндыі і Польшчы — урачыстасць Аб’яўлення Пана з’яўляецца выхадным днём.
Каментары