Спорт

ХК «Дынама-Мінск» заключыў кантракт са славакам Ладзіславам Надзем

Форвард сёння заключыў пагадненне з «зубрамі» да канца сезона, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

На рахунку Ладзіслава 473 матчаў НХЛ, выступаючы за «Сэнт-Луіс», «Фінікс», «Далас» і «Лос-Анджэлес» ён набраў 315 (117+198) балаў. Таксама славацкі форвард паспеў правесці 94 гульняў у АХЛ, 54 сустрэчы ў шведскай элітнай лізе і 36 матчаў за нацыянальную зборную Славакіі, у складзе якой станавіўся залатым і бронзавым прызёрам чэмпіянатаў свету.

У КХЛ Ладзіслаў Надзь перайшоў з «Лос-Анджэлеса» у 2008 г. Першым клубам славака ў новай лізе стала чарапавецкая «Северсталь». У яе складзе за два сезоны форвард згуляў 89 матчаў, закінуў 14 шайбаў і аддаў 27 перадач. Сезон 2010/2011 Ладзіслаў правёў у славацкім «Попрадзе» (24 матчы — 29 (12+7) ачкоў) і шведскім «МоДо» (25 матчаў — 24 (12+12) ачкоў). Новы сезон Надзь пачаў у складзе дэбютанта КХЛ славацкім клубе «Леў». У гэтым рэгулярным сезоне ён правёў 30 матчаў і набраў 19 (7+12) ачкоў.

Ладзіслаў з’явіцца ў камандзе з 13 студзеня. Рашэнне аб першай гульні навабранца будзе прымаць трэнерскі штаб дынамаўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць