Улада22

Пуцін абяцае прысвяціць наступны артыкул нацыянальнаму пытанню: 80% — гэта расейцы

У Санкт-Пецярбургу на сустрэчы з футбольнымі заўзятарамі прэм’ер РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што наступны артыкул, які ён апублікуе ў адной з газет, будзе прысвечаны нацыянальнаму пытанню.

«Я гэтаму пытанню прысвячу асобную ўвагу, асобны артыкул напішу. У найбліжэйшы час я яго апублікую, я цяпер над ім працую», — сказаў Пуцін заўзятарам, пра што паведамляе Інтэрфакс.

«Калі нехта захоча разбурыць Расею, ён будзе біць менавіта па нацыянальным пытанні, — працягнуў ён. — У нас шматнацыянальная краіна, але 80 з лішнім працэнтаў — гэта расейцы. Гэта этнічны падмурак Расіі. Але я хачу сказаць усім — і расейцам, і нерасейцам: нашы продкі будавалі Расію тысячу гадоў як шматнацыянальную дзяржаву. І калі нехта вам будзе казаць, што трэба стварыць монаэтнічную дзяржаву, гэта спецыяльна робіцца, каб разбурыць краіну, ці людзі не разумеюць, што рух у гэтым напрамку будзе азначаць не што іншае, як адкіданне Расіі і саміх расейцаў у разрад трэцяраднай рэгіянальнай дзяржавы».

На думку Пуціна, якой ён падзяліўся з заўзятарамі, грамадскія арганізацыі, у тым ліку старэйшыны, павінныя ўплываць на маладых людзей, якія, як нагадаў кіраўнік урада, будучы грамадзянамі Расіі, маюць права прыязджаць у любы рэгіён, але паводзіць сябе адпаведным чынам. Летась Пуцін на перадвыбарчых сустрэчах не раз казаў, што прыезджыя павінныя паважаць традыцыі мясцовых жыхароў

Каментары2

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць