Навука і тэхналогіі

Супрацоўнік Google: Праект S.O.P.A. капіюе самае дрэннае, што ўжо працуе ў Кітаі

Еўрарадыё запыталася ў супрацоўніка кампаніі Google пра тое, як S.O.P.A. паўплывае на сеціва і што такога страшнага ён утрымлівае.

18 студзеня кіраўніцтва ангельскай версіі сайта wikipedia.org адключыла свой партал на 24 гадзіны. Зроблена гэта было на знак пратэсту, бо ў гэты дзень праходзіла паседжанне Кангрэса ЗША, на якім мусілі абмяркоўваць законапраект Stop Online Piracy Act. Еўрарадыё вырашыла запытацца ў супрацоўніка кампаніі Google Ігара Маханька пра тое, як S.O.P.A. жа можа паўплываць на сеціва і што такога ён утрымлівае.

Ігар Маханёк: «Законапраекты S.O.P.A. ды P.I.P.A., калі будуць прынятыя, то будуць дзейнічаць толькі на тэрыторыі ЗША. Ідэя гэтых законаў у тым, што для кампаній, якія лічаць, што нейкія сайты парушаюць іх інтэлектуальныя правы, стане вельмі проста забараніць гэтыя сайты для амерыканскіх карыстальнікаў. Пры гэтым метады закрыцця прапануюць абсалютна драконаўскія. Напрыклад, прапануюць абавязаць пошукавыя механізмы і сайты, што змяшчаюць спасылкі (кшталту Google ці Wikipedia), не змяшчаць спасылкі на парталы, якія, паводле пэўных кампаній, парушаюць іх правы. Таксама гэты закон будзе патрабаваць ад інтэрнэт-кампаній, каб яны правяралі кантэнт на легітымнасць да таго, як той будзе размешчаны ў інтэрнэце. Але гэта зробіць практычна немагчымым працу такіх сэрвісаў, як YouTube ці Wikipedia. Вялікая колькасць кампаній, у тым ліку і Google, выказаліся супраць гэтых законапраектаў, бо яны ўдараць па інтэрнэце.

— На вашую думку, закон усё ж будзе прыняты? Можна неяк гэта спрагназаваць?

— За апошнія дні некаторыя дэпутаты, якія раней выказваліся за гэты законапраект, ад яго адмовіліся. А некаторыя прапануюць перагледзець закон у больш мяккі бок, каб ён утрымліваў менш радыкальных зменаў. Праблема ў тым, што ён усё роўна можа быць прыняты ў нейкай форме. Лобі гэтага законапраекта вельмі моцнае, бо яго падтрымліваюць амаль усе буйныя кампаніі, якія займаюцца гуказапісам, стварэннем фільмаў і г.д. Акрамя таго, ёсць законапраект P.I.P.A., які разглядаецца ў Сенаце. Пра яго ўвогуле нічога пакуль не зразумела, бо я не чуў, каб за апошні час якія-небудзь сенатары адмаўляліся ад гэтага законапраекту. Я б сказаў, што пакуль усё ў працэсе.

— Але калі ён усё ж будзе прыняты, ці паўплывае гэта на еўрапейскае заканадаўства? Ну і на Беларусь. Ці паўплывае ён на беларускі інтэрнэт?

— Гэтыя законы капіююць усё самае дрэннае, што ўжо працуе ў некаторых краінах, такіх як Кітай, Іран, Сірыя, Узбекістан і г.д. Напрыклад, Кітай — выдатны прыклад краіны, дзе вельмі добра працуе інтэрнэт-цэнзура. Там вельмі проста закрыць пэўныя сайты для доступу кітайскіх карыстальнікаў. У Беларусі пакуль не ўсё так дрэнна, але мы ведаем, што ёсць указ № 60, які ўсіх паставіў у дзіўнае становішча. Я скажу, што калі S.O.P.A. ды P.I.P.A. будуць прынятыя, то гэта адчуе ўвесь свет, бо web-сайты, якімі карыстаецца ўвесь свет, — ці амерыканскія кампаніі, ці кампаніі, якія павінныя падпарадкоўвацца законам ЗША. Напрыклад, праца YouTube, Wikipedia, Twitter, Facebook будзе вельмі моцна змененая, калі прымуць гэтыя законы. Таму нашмат важнейшыя практычныя наступствы гэтага закона, чым, скажам, юрыдычныя хвалі па ўсім свеце. Практычны вынік будзе заўважны паўсюль. Пра тое, ці думае Еўрасаюз пра нейкі падобны закон, я б сказаў, што пакуль нічога ў гэтым кірунку не прадбачыцца. Насамрэч нават былі прынятыя такія рашэнні, што свабода доступу да інтэрнэту праз праблемы з капірайтам ніяк не можа быць абмежаваная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць