Свет55

Расійскія сілавікі расстралялі паважанага дагестанскага адваката

Сваякі адваката, застрэленага мінулай пятніцай ў Махачкале разам са сваяком і абвешчанага баевіком, які супраціўляўся, не вераць у афіцыйную версію і заяўляюць пра расправу над ім,
пра што праз сацыяльныя сеткі ўжо даведалася ўся рэспубліка, прычым адбылося гэта напярэдадні мітынгу супраць сілавікоў, піша расейская газета «Коммерсант».

У мінулую пятніцу супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ў Дагестане аперацыю, падчас якой, як было афіцыйна абвешчана, загінулі адвакат Умар Сагідмагамедаў і яго сваяк Расул Курбанаў.

Паводле афіцыйнай версіі рэспубліканскага кіравання Следчага камітэта, увечары 20 студзеня на вуліцы Котрава ў Махачкале супрацоўнікі праваахоўных органаў паспрабавалі спыніць для праверкі дакументаў ВАЗ-2114. У салоне знаходзіўся Курбанаў, «падазраваны ва ўдзеле ў незаконным узброеным фармаванні», які нібыта адкрыў агонь. Агнём у адказ ён і адвакат Сагідмагамедаў, які быў за рулём, былі забітыя. У машыне, паводле звестак следчага ўпраўлення, былі знойдзены пісталет, патроны і дзве гранаты Ф-1.

Як піша газета,

відавочцы здарэння і сваякі Расула Курбанава трымаюцца іншай версіі падзеяў,
якая дзякуючы сацыяльным сеткам хутка распаўсюдзілася па рэспубліцы. З іх аповеду вынікае, што адвакат ехаў у госці да свайго стрыечнага брата на ўласнай машыне, а калі Расул Курбанаў выйшаў на вуліцу з хаты ў адных тапачках, каб праводзіць Умара, да іх на вялікай хуткасці пад’ехаў браняваны «УАЗ», з люка якога спецназавец з ручнога кулямёта расстраляў адваката і яго сваяка.

Зрабіўшы кантрольныя стрэлы і выпусціўшы некалькі куляў па машыне адваката, як піша са спасылкай на відавочцаў газета, байцы невядомага падраздзялення, «не бянтэжачыся прысутнасці выбеглага з дома бацькі Курбанава і іншых сведкаў», дачакаліся паліцэйскіх, сабралі стрэляныя гільзы і толькі потым з’ехалі.

Па словах сваяка забітых Мурада Ахмедава, з цела Расула Курбанава дасталі больш за 30 куляў. «Яны стралялі разрыўнымі, цела было практычна разарвана на кавалкі, — апавёў ён. — У моргу нам выдалі цела толькі пасля таго, як мы паказалі следчаму даведку з МУС і ФСБ, што забітыя не былі членамі незаконных узброеных фармаванняў і што супрацоўнікі гэтых структураў не праводзілі супраць іх спецаперацыю».

Сваякі і калегі адваката Сагідмагамедава з адвакацкай канторы «Каўказ» ўпэўненыя, што асноўнай мэтай тых, хто нападаў, быў менавіта ён. Адвакат абараняў абвінавачаных ва ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваннях і злачынствах тэрарыстычнай накіраванасці.

У прыватнасці, адной з апошніх яго справаў была справа братоў Сэфербекавых, абвінавачаных у забойстве дырэктара школы ў вёсцы Савецкае Магарамкенцкаго раёна. Згодна з версіяй следства, той зрабіўся ахвярай помсты баевікоў за забарону нашэння хіджабаў ў навучальнай установе. Па словах брата забітага адваката, у яго былі відэазапісы катаванняў у СІЗА і пра гэта было вядома сілавікам. Курбанав жа, на меркаванне відавочнікаў, стаў выпадковай ахвярай.

На думку «Коммерсанта», гібель адваката і яго сваяка можа «рэзка абвастрыць сітуацыю ў рэспубліцы напярэдадні чарговага мітынгу супраць самаўпраўнасці сілавікоў», прызначанага на 27 студзеня. «Зараз да акцыі могуць далучыцца нават такія, як я, — сказаў сваяк забітага Ахмедаў, — хто ніколі не падумваў аб удзеле ў такіх мерапрыемствах і нават не верыў у магчымасць такіх жорсткіх пазасудовых расправаў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць