Усяго патроху

У Гродна на прыборку снегу прывезлі сельскіх механізатараў

Упершыню на ачыстку Гродна ад снегу разам выйшлі камунальнікі горада і сельскія механізатары. Партнёрства аказалася эфектыўным.

Першы моцны снегапад сёлета абрынуўся на Гродна ў пятніцу каля пяці раніцы. І адразу ж да ачысткі галоўных магістраляў прыступілі мабільныя атрады «Спецаўтагаспадаркі». Таксама выйшлі на расчыстку тратуараў, прыпыначных пляцовак 280 дворнікаў. У гэтым годзе дворнікам працаваць значна лягчэй. Па распараджэнні старшыні аблвыканкама для «Спецаўтагаспадаркі» дадаткова закуплена 28 трактароў і тры снегапагрузчыкі «Залатыя ручкі». А з гарадскога бюджэту выдзелены 1 мільярд рублёў на закупку навяснога абсталявання для ачысткі ад снегу.

На золку ў Гродне з Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў аўтобусамі прывезлі сельскіх механізатараў, якія ўключыліся ў працу. Працуюць яны разам з камунальнікамі горада на расчыстцы тратуараў і дваровых тэрыторый. Такое ў Гродне практыкуецца ўпершыню. Аграпрадпрыемства вылучылі горадзе 62 трактары для ўборкі снегу. Усе механізатары прайшлі навучанне, ведаюць замацаваныя за імі гарадскія тэрыторыі. Для вяскоўцаў зарэзерваваная гасцініца, арганізаванае харчаванне. Гэта свайго роду падзяка за дапамогу горада сялу на вяснова-палявых працах і падчас уборкі ўраджаю. Толькі «Спецаўтагаспадарка» адпраўляла ў СВК 18 адзінак тэхнікі.

— Пасля снегападу мы вывелі снегаачышчальнікі і 24 пескараскідальнікі, — кажа галоўны інжынер «Спецаўтагаспадаркі» Міхаіл Місюля. — Выдаткавалі 490 тон пясчана-саляной сумесі.

Манеўр тэхнікай і новая тактыка арганізацыі ўборкі снегу дазволілі «Спецаўтагаспадарцы» ўжо з раніцы выйсці не толькі ў цэнтр, але і на ўскраіны горада. Чысцілі ад снегу дарогі на Вялікую Альшанку, у Аульс, за вёскамі Адамавічы, Чашчаўляны і ў іншых напрамках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак25

«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа1

На вайне супраць Украіны загінуў адзін з самых высокапастаўленых перабежчыкаў — генерал-маёр, былы начальнік дэпартамента СБУ4

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць