Улада44

БХК просіць Генпракуратуру праверыць інфармацыю аб катаваннях Саннікава

Нагодай для звароту стала інфармацыя, агучаная Ірынай Халіп.

Нагодай для звароту праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінскі камітэт» у Генеральную пракуратуру стала інфармацыя, агучаная жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірынай Халіп на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 студзеня.

Халіп, у прыватнасці, расказала: падчас спаткання ў віцебскай калоніі «Віцьба-3» 24 студзеня муж паведаміў ёй, што пад уздзеяннем катаванняў вымушаны быў напісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Паводле слоў Халіп, з 16 па 20 лістапада з Саннікавым, які ў той час знаходзіўся на перасылцы ў магілёўскай турме, адбывалася «штосьці жудаснае». У выніку 20 лістапада ён вымушаны быў падаць прашэнне аб памілаванні. Паколькі рэакцыі на прашэнне не было дагэтуль, а Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 23 снежня заяўляў, што Саннікаў да яго з просьбай аб памілаванні не звяртаўся, Халіп апасаецца за жыццё свайго мужа.

БХК просіць Генпракуратуру правесці праверку інфармацыі аб катаванні над Саннікавым і даць публічную інфармацыю па яе выніках і, а ў выпадку неабходнасці — распачаць меры пракурорскага рэагавання.

«Паколькі Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў няволі, і яго магчымасці абараняць свае правы, распаўсюджваць інфармацыю непасрэдна залежаць ад адміністрацыі (калоніі. — БелаПАН.), варта зыходзіць з прэзумпцыі даверу да звестак аб парушэнні правоў, якія ўтрымліваюцца ў скаргах яго або яго прадстаўнікоў і сваякоў. Адпаведна дзяржава ў асобе сваіх органаў нясе абавязак асабліва ўважлівай праверкі такіх звестак», — гаворыцца ў звароце БХК.

Праваабаронцы нагадваюць Генпракуратуры, што, паводле артыкула 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама часткі 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, "ніхто не павінен зведваць катаванні ці жорсткае, нечалавечае ці прыніжальнае яго годнасць абыходжанне ці пакаранне".

Як раней паведамляў БелаПАН, 30 студзеня суд Віцебскага раёна павінен разгледзець скаргу адвакатаў Андрэя Саннікава на дзеянні адміністрацыі калоніі «Віцьба-3». Падставай для скаргі сталі неаднаразовыя і, паводле меркавання адвакатаў, незаконныя адмовы кіраўніцтва калоніі ў даванні ім спаткання з іх падабаронным. Саннікава трымалі ў поўнай ізаляцыі ад навакольнага свету з 8 лістапада па 20 студзеня.

Нагадаем, адзін з асноўных сапернікаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў у маі мінулага года быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне ён павінен быў у калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), аднак палітыка некалькі разоў этапавалі ў іншыя калоніі.

Міжнародная грамадскасць лічыць Саннікава палітзняволеным і патрабуе ад афіцыйнага Мінска яго неадкладнага вызвалення.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары11

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны5

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская76

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары11

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць