Найболей снегу — у Брагіне.
У мінулыя суткі захоўвалася анамальна халоднае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра -12..-16°С, што на 5-10°С ніжэй за кліматычную норму.Максімальная тэмпература паветра ўчора днём была -8..-13°С (-13°С у Магілёве), мінімальная - сёння ноччу склала -18..-25 ° С, у Бабруйску паветра астыла да -27°С, у Клічаве - да-28 ° С.
Істотных ападкаў не адзначалася.
Паводле апошніх звестак, вышыня снежнага дывана вагаецца ад 8 да 25 см, у асобных раёнах Гомельскай вобласці яна дасягае 26-34 см (34 см у Брагіне).
Каментары