Паводле неафіцыйных звестак, Аўтуховіч пераведзены ў гродзенскую турму
Паводле неафіцыйных звестак, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гродзенскай турме,паведаміў яго былы адвакат Павел Сапелка.
«Афіцыйна аб пераводзе Аўтуховіча ў гродзенскую турму мне пакуль ніхто не паведамляў. Але да мяне паступілі звесткі, што ён знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне», — сказаў Сапелка.
***
Нагадаем, 17 студзеня ў івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд на Аўтуховічам у сувязі з парушэннем ім рэжыму ўтрымання ў калоніі. Суд прызнаў асуджанага прадпрымальніка вінаватым у злосным парушэнні рэжыму. На гэтай падставе суд Івацэвіцкага раёна вынес прыгавор аб змяненні меры пакарання. Два гады і тры месяцы, якія засталіся да канца адбыцця пакарання, Аўтуховіч правядзе ў турме.
У маі 2010 года Мікалай Аўтуховіч рашэннем Вярхоўнага суда быў прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.
Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітзняволеным, указваючы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.
-
«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў
-
Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным
-
Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары