Культура1212

Чаргінцоўскі саюз пісьменнікаў трэці раз вылучыў Г.Марчука на Нобеля

Дзве папярэднія спробы былі марнымі. Але СПБ не здаецца.

«Выбар зроблены паводле яго твораў. У яго цэлы шэраг твораў найвышэйшага ўзроўню, адзначаных і ў рэспубліцы, і за яе межамі. Шансы, калі не будзе палітызавана, то высокія… Калі ўсё гэта звядзецца з гледзішча палітыкі, то, вядома ж, тут будуць граць сілы іншыя», — кажа старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Еўрарадыё вырашыла пашукаць яго кнігі ў сталічных кнігарнях. Знайшло! Праўда, давялося папоўзаць на каленках. У кнігарні «Падпісныя выданні» праз 5 хвілін пошукаў на самай ніжняй паліцы знайшоўся асобнік кнігі «Салодкія слёзы» 2010 года выдання. Каштуе 15 тысяч. У «Цэнтральнай» кнігарні цэлыя тры кнігі. Там былі яшчэ сельскі дэтэктыў «Цветы провинции» і гісторыя ваеннага кахання «Без ангелов». Каштуюць дэмакратычна — 13–15 тысяч, асаблівым попытам не карыстаюцца. Шансы яшчэ аднаго беларускага пісьменніка, намінаванага ПЭН-Цэнтрам Уладзіміра Някляева, Мікалай Чаргінец ацэньвае песімістычна. Маўляў, яго сапсавала палітыка.

«Я вам скажу, што Някляеў харошы паэт, але дрэнны палітык. Мне і шкада яго. Яны забілі ў ім харошага паэта, выцягнуўшы яго на сцэну палітычнай валтузні».

Дарэчы, намінант ад СПБ Георгій Марчук сапраўдная цёмная птушка. Нават «Вікіпедыя» ведае толькі аб адным яго творы — тым самым сельскім дэтэктыве «Цветы провинции»…

Такім чынам, сёлета Беларусь ужо мае трох намінантаў. Акрамя Марчука і Някляева ў літаратуры ёсць яшчэ праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі (прэмія міру).

Сам Марчук сваё вылучэнне ніяк не каментуе. Маўляў, гэта парушае правілы Нобелеўскага камітэта.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць