Ежа3131

Кавярні Мінска. «Штоле»

Месца з найлепшымі ў сталіцы пірагамі.

«Штоле»

вул. Ракаўская, 23;

пр-т Незалежнасці, 53;

вул. Казлова, 8

10.00–23.00

Тэл. (017) 331-10-00.

stolle.ru

Сёння Ракаўскае прадмесце, на жаль, і прыблізна не мае той атмасферы, што панавала там яшчэ паўстагоддзя таму.
Разам з вузенькімі вулачкамі, маленькімі хаткамі і рэшткамі Менскага замчышча паступова знікалі непаўторнасць і гістарычная выразнасць нашай сталіцы.
Цалкам аднавіць страчанае прадмесце нерэальна, але ж надаць «атмасфернасці» ўсё ж можна. Напрыклад, адкрыць утульныя кавярні на еўрапейскі лад.

Прыклад — «Штоле». Прыемны інтэр’ер, добры сэрвіс і даволі неблагая кухня забяспечваюць пастаянны наплыў кліентаў. Але галоўная асаблівасць «Штоле» — іх выпечка, а дакладней пірагі. Менавіта пірагі, якія ў сетцы «Штоле» вырабляюцца па адмысловым рэцэпце, заваявалі публіку ў 54 гарадах Расіі, Рызе, а таксама ў Мінску.

Што да інтэр’еру, то «Штоле» не здзівіць кагосьці арыгінальнасцю альбо навіной.
Наадварот, унутранае афармленне выкананае ў даволі звычайнай манеры: гэта спакойныя адценні, прыемнае, злёгку прыглушанае святло, класічная мэбля, даволі папсовыя фотаздымкі старога Мінска. «Штоле» ў першую чаргу арыентуецца не на пышнасць інтэр’еру, а на ўласную выпечку.

Асартыментам пірагоў — ягадных, мясных, капусных, ласосевых і іншых — «Штоле» дагодзіць усім і кожнаму.
Але ж тут нельга не заўважыць вялікі мінус — сюды нялёгка трапіць, калі ў наяўнасці ёсць усе пірагі, паказаныя ў меню: вялікі попыт. Таму парада для тых, хто збіраецца наведаць гэтае месца: замоўце пірог загадзя, тады ён абавязкова вас «дачакаецца». Таксама трэба заўважыць, што днём пірагі свяжэйшыя, чым тыя, што прадаюцца ўвечары, бо выпечку гатуюць у першай палове дня. Суадносячы цану і якасць, рэкамендую паспрабаваць пірог з капустай, трусам альбо цытрынай.

Акрамя «хлебабулачных вырабаў» у «Штолле» ёсць і звыклы набор страваў. Нельга не адзначыць, што апроч іншага тут па ўласным рэцэпце гатуюць квас, морс і настойкі,
якія карыстаюцца поспехам. «Штоле» мае поўную ліцэнзію, таму з «сагравальнага» тут ёсць не толькі кава і гарбата, але і разнастайныя алкагольныя напоі.

Вы можаце арыентавацца прыблізна на наступныя цэны:

Пірог (1 кг) — 80 000

Пірог (250 г) — 25 000

Гарбата — 10 000–17 000

Кава — 20 000.

Першыя стравы — 14 000–28 000

Другія стравы — 40 000–80 000

«Штоле» на Ракаўскай — добрае месца для спакойнага вечара.
Сам па сабе праект унікальны па мерках сённяшняга Мінска. Людзі з задавальненнем прыходзяць сюды альбо заказваюць пірагі на дом. Адно дрэнна: праз гэты нечуваны грамадскі ажыятаж пірагі даволі складана купіць.

Каментары31

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць