Грамадства1313

«Прапановы Акадэміі навук і ўрада не вытрымліваюць крытыкі»

Лукашэнка заклікаў правесці карэнную мадэрнізацыю навуковай сферы.

У Беларусі неабходна правесці карэнную мадэрнізацыю навуковай сферы. Аб гэтым заявіў кАляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

Паводле яго слоў, за апошнія гады нямала зроблена для захавання і ўмацавання інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, павышэння ролі навукі ў дзяржаве. «Аднак сёння патрэбны якасныя змены ў арганізацыі і змесце навукова-даследчай дзейнасці.

Менавіта такая задача пастаўлена перад урадам і Акадэміяй навук. Але тыя прапановы, якія імі ўнесены, пакуль крытыкі не вытрымліваюць. Відавочная спроба падмяніць карэнную мадэрнізацыю касметычным рамонтам»,
 — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка канстатаваў, што цяпер у Беларусі існуе тая структура навуковай сферы, якая захавалася яшчэ з савецкіх часоў. «Але наколькі апраўдана яе існаванне і ў сучасных умовах?» — паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

«Нам неабходна сур’ёзна задумацца над тым, ці патрэбна краіне грувасткая і такая шматпрофільная Акадэмія навук.
Я стаўлю пытанне, не сцвярджаю. Магчыма, будзе больш мэтазгодна пайсці па шляху тых дзяржаў, дзе даследаванні сканцэнтраваны ва ўніверсітэтах, на прадпрыемствах і даюць рэальны эфект», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама паставіў перад прысутнымі яшчэ шэраг пытанняў, у прыватнасці аб тым, якія навуковыя напрамкі трэба развіваць самастойна, дзе можна кааперавацца з замежнымі калегамі, а ад якіх даследаванняў ёсць сэнс адмовіцца наогул, каб не вынаходзіць ужо вынайдзенае.

«Дробнымі перастаноўкамі абысціся не ўдасца, — папярэдзіў Лукашэнка. — 

Стымуляваць Акадэмію навук, у цэлым навуку ў Беларусі да рэформ мы будзем найбольш эфектыўным спосабам — рублём, скарачаючы бюджэтныя фінансаванні і адначасова патрабуючы павышэння яе аддачы».

Акрамя таго, Лукашэнка адзначыў, што было зламана нямала дзідаў з-за ўведзеных па яго даручэнню прынцыповых падыходаў да ацэнкі дысертацый. Пры гэтым сёй-той нават прадказваў крызіс навукі з-за няхваткі кандыдатаў і дактароў. «Жыццё даказала нашу праўду. Высокія патрабаванні дзяржавы да атэстацыі навуковых кадраў апраўдалі сябе. Тэматыка доктарскіх дысертацый усё больш мяняецца ў бок практычнай значнасці, з’яўляюцца работы сусветнага ўзроўню», — сказаў ён, адзначыўшы, што, нягледзячы на гэта, праблем застаецца яшчэ нямала.

Па выніках мінулага года 47 даследчыкаў сталі дактарамі навук. Пяцідзесяці выкладчыкам прысвоена званне прафесара. «Гэта сапраўды штучны тавар, фігуры агульнадзяржаўнага маштабу, вучоныя па сутнасці, а не па назве», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, навуку невыпадкова называюць лакаматывам прагрэсу, паколькі яна з’яўляецца адным з важнейшых фактараў дынамікі эканамічнага развіцця, дабрабыту і суверэнітэту любой дзяржавы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА3

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць