Аўто55

Стан рэспубліканскіх аўтадарог блізкі да крытычнага

На рэспубліканскіх дарогах 20–30 гадоў фактычна не рабіўся рамонт, акрамя ямачнага.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандр Галаўнёў.

«Калі магістральныя дарогі яшчэ больш-менш у нармальным стане, то рэспубліканскія, якія не з’яўляюцца магістральнымі і злучаюць абласныя гарады з раённымі цэнтрамі, ужо ў стане, блізкім да крытычнага»,
 — сказаў Аляксандр Галаўнёў. Гэта звязана з тым, што на такіх рэспубліканскіх дарогах ужо каля 20–30 гадоў фактычна не рабіўся рамонт, акрамя ямачнага.

На будаўніцтва і рэканструкцыю дарог сродкаў траціцца больш, чым на падтрыманне іх у нармальным стане. Трэба перабудаваць гэты падыход, лічыць начальнік упраўлення. «Калі я яшчэ тры-чатыры гады таму ганарыўся беларускімі дарогамі, то сёння я ўжо не магу адкрыта сказаць, што ў нас самыя добрыя дарогі», — сказаў Аляксандр Галаўнёў.

Начальнік упраўлення таксама расказаў аб рабоце дарожных службаў у моцныя маразы. «Мы не дапусцілі ні ўтварэння затораў, ні зрываў руху маршрутнага транспарту або спецслужбаў», — адзначыў ён.

Прымяненне солі пры тэмпературы 20 градусаў марозу і ніжэй выклікае галалёд.
У гэтых выпадках прымяняецца пясок або адсевы драбнення буйных горных парод.

У гэтым годзе на МКАД моцныя маразы выклікалі масавую аварыйнасць.
На ёй быў абмежаваны хуткасны рэжым.
Будзе прааналізавана эфектыўнасць і, магчыма, пасля з’явяцца змяненні ў правілах дарожнага руху па абмежаванні хуткасці транспартных сродкаў на дарогах у марознае надвор’е.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску27

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак25

«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску27

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць