Грамадства

Справа аб «знявазе дзяржсімвалаў» ў дачыненні да Малчанава спынена

Спынена крымінальная справа ў дачыненні да барысаўчан Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якіх падазравалі ў абразе дзяржаўнага сцягу ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава.

Крымінальная справа па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здзек з дзяржаўных сімвалаў была спынена з-за недахопу доказаў.

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў і яго сябар Андрэй Мікалаеўскі трапілі пад пераслед міліцыі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай чырвона-зялёныя сцягі.

У ноч на 27-га кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава прайшоў ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі камп’ютар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, яго ўсё ж нейтралізавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна судзіў яго па артыкуле 23.4 КоАП РБ, пакараўшы адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго яшчэ трое сутак трымалі пад вартай па крымінальнай справе. Увечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго хаце быў праведзены другі ператрус. 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Мікалаеўскага.

Нагадаем, Аляксандр Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Магілёве. 14 верасня вызвалены згодна з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць