Музыка22

«Беларусь-1» пакажа цырымонію «Грэмі»

13 лютага «Беларусь 1» пакажа ў вячэрнім эфіры тэлеверсію 54-й цырымоніі ўручэння прэміі «Грэмі».

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, каментаваць цырымонію ўручэння самай прэстыжнай музычнай узнагароды Нацыянальнай акадэміі гукапісу ЗША будзе карэспандэнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Павел Лазавік.

Лідэрам 54-й цырымоніі, якая пройдзе ў нядзелю ў Лос-Анджэласе, лічыцца Канье Уэст. Ён трапіў адразу ў 7 намінацый,
у тым ліку ў катэгорыі «Найлепшая песня года» і «Найлепшы рэп-альбом года».
На другім месцы сярод намінантаў — спявачка Адэль. Сярод іншых галоўных прэтэндэнтаў на перамогу — Лэдзі Гага, группf Foo Fighters, Бон Івер, Mumford & Sons, Бруна Марс, Кэці Пэры, Рыяна, Нікі Мінаж
і іншыя вядомыя выканаўцы.

Адзін з канцэртных нумароў сённяшняй цырымоніі будзе прысвечаны Уітні Х’юстан. Шасціразовая лаўрэатка «Грэмі» памерла ў сябе ў гасцінічным нумары ў ноч з 11 на 12 лютага. Напярэдадні, па звестках газеты The Los Angeles Times, Х’юстан брала ўдзел у рэпетыцыі канцэрту, які павінна была даць на прыёме ў гонар «Грэмі», аднак ужо тады, па сведчаннях відавочцаў, паводзіла сябе дзіўна, і рэпетыцыя давалася ёй няпроста.

Першапачаткова

меркавалася, што галоўным хітом «Грэмі» стане поп-зорка Адэль, якой трэба будзе выступіць на публіцы ўпершыню пасля аперацыі на звязках.
Як заявіў СМІ выканаўчы прадзюсер цырымоніі Кен Эрліх, «усё яшчэ занадта свежа, каб паспець зрабіць што-небудзь яшчэ,
але не прызнаць дзівосны ўклад Уітні ў музыку і не ўспомніць аб яе цесных сувязях з цырымоніяй „Грэмі“ і многіх атрыманых ёю узнагародах было б няправільна».

«Грэмі» прысуджаецца штогод у 108 катэгорыях па 30 музычных жанрах — ад класічнай музыкі да альтэрнатыўнай. Цырымонія ўручэння прэміі, якую называюць «Оскарам» музычнай індустрыі, з’яўляецца адным з самых яркіх і папулярных сусветных шоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было6

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча10

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было6

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць