Грамадства11

Дзякуючы дыктоўцы, Дзень роднай мовы ў Магілёве адзначае і ўлада

У Магілёве больш за шэсцьдзесят чалавек 19 лютага адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы напісаннем дыктоўкі і ўдзелам у інтэлектуальным спаборніцтве «Беларускае пяціборства» для дарослых.

Мерапрыемствы праходзілі ў Палацы вобласці. Іх арганізавалі гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы і творчы клуб «Натхненне».

Сёлета магілёўскія рупліўцы беларускай мовы пісалі дыктоўку пяты раз. Для яе арганізатары абралі верш «Летапісец» Максіма Багдановіча.

«Вершу спаўняецца сёлета сто гадоў, і ён прысвечаны Магілёву»,
 — так аргументаваў выбар твору для дыктоўкі адзін з яе арганізатараў Алег Дзьячкоў.

Дыктавала Багдановічаў верш настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Бандарэнка. Вынікі дыктоўкі будуць агучаныя пазней.

«Дзякуючы дыктоўцы Дзень роднай мовы пачалі адзначаць у Магілёве не толькі людзі, якія дбаюць пра беларускую мову, але і ўлада. Летась кіраўнік гарвыканкама Станіслаў Барадаўка павіншаваў магілёўцаў з гэтым святам. Сёлета гэты дзень будуць адзначаць адмысловымі імпрэзамі ў магілёўскіх школах», — зазначыў кіраўнік гарадской арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў.

«Беларускае пяціборства» для дарослых праходзіла ўпершыню.

Штогод тэбээмаўцы праводзяць яго для школьнікаў ва ўніверсітэце імя Куляшова. Дарослыя, як і вучні, мелі адказаць на пяць пытанняў — па адным па матэматыцы, геаграфіі, гісторыі ды беларускай мове й літаратуры. На выкананне заданняў ініцыятар «Пяціборства» Міхась Булавацкі адвёў дваццаць пяць хвілінаў. Перамог у інтэлектуальным спаборніцтве сябра ТБМ Сяргей Дымкоў. Другое месца заняла вучаніца восьмага класа Яніна Асіпцова. Трэцяе — Алег Дзьячкоў.

У канцы святочных мерапрыемстваў былі ўручаныя пасведчанні сябра ТБМ дзясятку новым сябрам актывістам. Прагучалі вершы мясцовых паэтаў. З вітаннем і вершамі выступіў прадстаўнік украінскай дыяспары горада Уладзімір Цішчанка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць