Культура44

Сьвятаслаў Вакарчук: Мы вельмі падтрымліваем тых, хто зараз змагаецца за свабоду

Лідэр гурта «Океан Ельзи» пра Беларусь, Украіну, музыку, кнігі і сваю навуковую кар'еру

— Вітаю вас. Людзі, якія пратэставалі на пляцы Каліноўскага ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў мінулага года, слухалі там у тым ліку і вашую музыку. Што вы можаце ім сказаць?

Сьвятаслаў Вакарчук: «Мы вельмі ўдзячныя за тое, што нашыя спевы сталі для людзей сімвалам свабоды. Было вельмі прыемна, што нашыя тэксты не‑ўкраінцы таксама ўспрымаюць так, як трэба — як песні свабоды.

І ўсім тым, хто зараз змагаецца за свабоду, хачу сказаць, што мы іх вельмі падтрымліваем. Аднак разам з тым, кожная палітычная сітуацыя патрабуе асобнай прамовы.

Я лічу, што было крыху некарэктна сёння нам, украінцам, распавядаць нашым сябрам у Беларусі, як ім жыць. Гэта вашая ўласная справа, а мы вас цалкам падтрымліваем ва ўсіх высакародных пачынаннях. І ў гэтых пытаннях мы заўсёды гатовыя дапамагчы».

«Акеан Эльзы» актыўна падтрымліваў памаранчавую рэвалюцыю. Наконт сітуацыі, якая цяпер склалася ва Украіне, Вакарчук сказаў:

«Насамрэч, мы ніколі не рабілі таго, у што б шчыра не верылі. Гэта датычыцца і той падзеі, якая сёння называецца памаранчавай рэвалюцыяй. Мы дзейнічалі свядома і шчыра.

Я лічу, што памаранчавая рэвалюцыя была правільнай, яе лозунгі і заклікі адпавядалі сітуацыі, былі адэкватнымі. Што тычыцца сённяшняга дня, у нас ва Украіне ёсць такая прыказка: не робіць памылак толькі той, хто ўвогуле нічога не робіць.

Безумоўна, было зроблена шмат памылак, шмат што можна было б зрабіць інакш, мы ўсе пра гэта ведаем. Аднак казаць выключна пра памылкі, не звяртаючы ўвагі на пазітыўныя бакі, на мой погляд, няправільна.

Я лічу, што сёння мы жывем зусім у іншай краіне, якая стала вольнай не толькі па лозунгах, але і па сутнасці, якая ідзе па шляху дэмакратыі, якая сваімі сіламі, сіламі свайго народу, вырашыла, як ёй жыць і што рабіць — і гэта вялікае дасягненне. А тое, што ў нас будзе яшчэ шмат цяжкасцяў, — гэта відавочна і зразумела».

— Апошнім часам вы шмат займаецеся немузычнымі праектамі — напрыклад, тым, які прадстаўлены на вашым сайце пад назвай «Книга творить Людину». Чаму так? Вам не хапае музыкі?

Святаслаў Вакарчук: «Я скажу два словы пра сацыяльны праект, які мы ініцыявалі. Ён называецца «Книга творить Людину».

І мэта гэтай праграмы (размова ідзе пра ўкраінскую праграму) — прыцягнуць увагу моладзі да чытання, таму што на сённяшні дзень, на наш погляд, чытанне не займае таго месца ў жыцці, якое павінна было б займаць. Наконт таго, ці не хапае нам музыкі, адкажу так: не хапае.

Я думаю, што ніводны чалавек не можа жыць выключна музыкай, кожны патрабуе чагосьці яшчэ. Вось нам, напрыклад, падабаецца чытаць. І мы сапраўды шмат чытаем, хоць і густы тут ва ўсіх розныя».

Таксама ў размове было ўзнятае пытанне навуковай кар’еры саліста гурта, Святаслава Вакарчука, які па адукацыі фізік. Петро Чарняўскі са смехам пракаментаваў, што некаторым удзельнікам гурта спачатку б проста дыплом атрымаць, якая ўжо тут доктарская.

Сам Святаслаў на пытанне, ці не збіраецца ён у будучыні ўсё ж такі працаваць непасрэдна па прафесіі ці то фізіка, ці эканаміста (другая адукацыя лідэра гурта) адказаў:

«У нас ва Украіне ёсць яшчэ адна прымаўка, якая асабліва датычыцца музыкаў: ніколі не ведаеш, дзе заўтра будзеш начаваць».

— Што б хацелі сказаць нашым слухачам?

Святаслаў Вакарчук: «Вялікае прывітанне слухачам у Беларусі ад гурта «Акеан Эльзы». Спадзяемся хутка вас пабачыць і пачуць у Беларусі, куды мы ездзім даволі часта і з вялікім задавальненнем».

Фота афіцыйнага сайту гурта

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы19

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Астэроід, які знішчыў дыназаўраў, мог выклікаць пажары па ўсёй планеце1

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой1

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро1

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог16

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі3

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам2

Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся1

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы19

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць