Культура11

«Адкладзеная свабода» вяртаецца

«Беларускі калегіюм» выдаў кнігі Віталя Сіліцкага і Алеся Анціпенкі.

«Адкладзеная свабода» заўчасна памёрлага Віталя Сіліцкага і «Быць (пры)сутным» Алеся Анціпенкі адкрылі новую кніжную серыю.

Яе задача — зрабіць агульнадаступнымі актуальныя і цікавыя творы беларускіх інтэлектуалаў.
Выдаўцы хочуць зрабіць серыю рэгулярнай. Бліжэй да лета з’явяцца зборнікі Валера Булгакава і Сяргея Харэўскага.

Гэта серыя філасофскай кнігі, але не ў яе манаграфічным выглядзе, а, скажам так, у «лёгкім» фармаце,
і слова «лёгкі» тут прывязана не да зместу, а да формы падачы — кожная кніга з серыі ўяўляе з сябе збор важных тэкстаў аўтараў, якія могуць проста згубіцца на прасторах інтэрнэту. Фармат серыі — кніга з 100 тысяч сімвалаў. Такую кнігу можна чытаць і канспектаваць дома з алоўкам, а можна чытаць у транспарце.

«Адкладзеная свабода» Віталя Сіліцкага — першая кніга з цыклу, і хутчэй вынятак.
Паводле задумы Алеся Анціпенкі і Валянціна Акудовіча, кожны з аўтараў мусіў адабраць найбольш важныя і любімыя ім тэксты, і скласці зборнік. Аднак цяжкая хвароба Сіліцкага не дала яму скончыць гэтую працу.
«Адкладзеная свабода» — адна з найбольш важных прац Сіліцкага — была надрукаваная ў 2003 годзе ў Arche.
Віталь Сіліцкі натхніўся падзеямі вакол асобы Слабадана Мілошавіча і стварыў насамрэч важны для беларускай палітыкі твор, дзе правёў паралелі паміж Сербіяй і Беларуссю.

«У сваёй кнізе Сіліцкі разглядае тры сцэнары развіцця падзей у Беларусі,
 — кажа Алесь Анціпенка. — І найменш верагодным з іх называе „дэмакратычны прарыў“. З моманту публікацыі кнігі прайшло амаль дзесяць год, аднак адчуванне, што яна напісана толькі ўчора, захоўваецца.
Шкада, што тыя беларускія палітыкі, для якіх яна пісалася, не зрабілі з яе правільнай высновы».

Апроч таго зараз рыхтуецца выданне яшчэ пяці кніг Віталя Сіліцкага, у якіх (як і ў «Адкладзенай свабодзе»), у прыватнасці, раскрываецца канцэпцыя прэвентыўнага аўтарытарызму, якой цяпер актыўна займаюцца заходнія палітолагі, аднак якая ў Беларусі амаль не разглядаецца.

Што тычыцца другой кнігі — «Быць (пры)сутным» Алеся Анціпенкі, то тут сітуацыя крыху іншая — кніга, складзеная з розных тэкстаў, можа выклікаць эфект падманнай лёгкасці.
Проста Алесь Анціпенка, адзін з найвыбітнейшых беларускіх інтэлектуалаў, а гэтая кніга з’яўляецца як бы квінтэсенцыяй ягоных ідэй. Пад адной вокладкай змясцілася і філасофія, і літаратура, і проста нататкі, якія, калі казаць шчыра, вельмі добра могуць растлумачыць беларусам, якія мы ёсць насамрэч.

Акудовіч, які рэдагаваў кнігу, кажа, што Анціпенка не дасягнуў дзвюх мэтаў: не выдаў шэрагу аналітычных кніг па футуралогіі, паліталогіі і іншых дысцыплінах, а таксама не стварыў іншага шэрагу — літаратурнага. «Проста ў свой час Алесь сказаў, што лепш выдасць 30 чужых класных кніг, чым напіша адну сваю» — узгадвае Акудовіч.

«Быць (пры)сутным» — кніга з тых, якія варта мець у хатняй беларускай калекцыі.

Каментары1

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць