Грамадства

«Ліберальнаму клубу» адмовілі ў правядзенні дэбатаў пра адносіны Беларусі і ЕС

Мерапрыемства было запланавана на 2 сакавіка ў галерэі «Ў»

Са слоў Мікіты Бяляева, адміністратыўнага дырэктара «Ліберальнага клуба», з галерэяй «Ў» была дамоўленасць аб выкарыстанні памяшкання для правядзення дэбатаў. Аднак сёння яму па тэлефоне паведамілі, што адмовіліся. Маўляў, няўважліва прачыталі заяўку і не ведалі, што мерапрыемства палітычнае, а ў галерэі іншая скіраванасць.

Тэма мерапрыемства, якое збіраўся ладзіць «Ліберальны клуб», — «У пошуку ідэяў для паляпшэння адносінаў ЕС і Беларусі». Сярод экспертаў, што мелі браць удзел — Аляксандр Філіпаў (Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта), Аляксандр Адамянц (Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў), а таксама прадстаўнік Дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

У запрашэнні на мерапрыемства між іншага адзначалася: «Вось ужо больш за год адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюза знаходзяцца ў тупіку. Лавінападобна бягучы канфлікт атрымлівае усё новыя праявы, развіваючыся на фоне эканамічных цяжкасцяў абапал Шэнгенскай мяжы і новай хвалі інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пры гэтым абодва бакі маюць жаданне „размарозіць“ складзены статус-кво, аднак з улікам розных прычынаў зрабіць гэта не ўдаецца. Нядаўна стала вядома, што ў асяродку інстытутаў ЕС рыхтуецца новая ініцыятыва для Беларусі — Дыялог для мадэрнізацыі».

Галерэя «Ў» — не першыя, што адмовіў у памяшканіі для дэбатаў на еўратэматыку. Запыт быў накіраваны ў розныя гатэлі горада Мінска, дзе раней неаднаразова ладзіліся мерапрыемствы клубу. Аднак гэтым разам заяўнікам ці адмаўлялі адразу, ці пасля паведамлялі, што няма месцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры27

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць