Эканоміка44

Кіраўнік Нацбанка: Беларусь можа абысціся без крэдыту МВФ

Бо МВФ вылучае палітычныя патрабаванні.

Беларусь зацікаўлена ў атрыманні новага крэдыту МВФ, але можа абысціся і без яго. Такую заяву зрабіла 7 сакавіка ў інтэрв’ю дзяржаўнаму інфармагенцтву БелТА старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Нагадаем, з 22 лютага па 6 сакавіка ў Мінску працавала місія МВФ на чале з Крысам Джарвісам. На брыфінгу 5 сакавіка кіраўнік місіі даў зразумець, што найбліжэйшым часам новы крэдыт МВФ Беларусь наўрад ці атрымае.

МВФ, сказаў Джарвіс, павінен быць упэўнены, што «людзі і структуры, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў на самым высокім узроўні, падтрымліваюць прапанаваныя меры эканамічнай палітыкі». «Нам таксама будзе неабходная ўпэўненасць у тым, што новая праграма будзе падтрыманая краінамі — членамі МВФ», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Ермаковой, «прадстаўнікі МВФ, якія былі тут, не хаваюць, што ў большай ступені маюць уплыў палітычная сітуацыя і палітычныя пытанні, згода краін — удзельніц МВФ працаваць з Беларуссю па новай праграме».

«Гэта, напэўна, самае галоўнае пытанне», — дадала яна.

Што да эканамічных рэкамендацый МВФ, то кіраўнік Нацбанка пракаментавала іх наступным чынам: «Высновы, якія яны зрабілі наконт таго, што трэба затармазіць рост рэальнай заработнай платы і, магчыма, нават яе знізіць, напэўна, не ўкладваюцца ў нармальнае разуменне.

Як можна рэкамендаваць пагоршыць жыццё насельніцтва? Заработная плата ў нас для бюджэтнікаў запланавана ў расходнай частцы бюджэту. Не выплаціць яе — значыць, зрабіць штучны прафіцыт бюджэту. Навошта гэта рабіць? Тым больш што людзі ж зарплату павінны атрымаць.
Калі ўзяць заработную плату на вытворчых прадпрыемствах, то там не змогуць яе выплаціць у большым памеры, чым атрымана сродкаў за кошт выручкі. Навошта іх прымушаць ці неяк стымуляваць да таго, каб яны не атрымлівалі выручку? Гэта таксама зусім няправільна».

Як сцвярджае Ермакова, «структурныя пераўтварэнні ў эканоміцы ідуць». «Можа быць, павольнымі тэмпамі, але яны ў нас ідуць, — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка. — Але адразу раптам у адно імгненне зрабіць пераўтварэнні гэта таксама нерэальна. Спачатку ўсё трэба прадумаць, а потым ужо рабіць. «Дарожная карта» ў нас ёсць, але яна не тая, якую Міжнароднаму валютнаму фонду хацелася б бачыць».

Ермакова нагадала, што Беларусь разлічвала атрымаць ад МВФ 3,5 млрд. долараў для рэфінансавання старога доўгу перад фондам (у 2009 — 2010 гадах МВФ выдзеліў Беларусі крэдыт у памеры 3,46 млрд. долараў)

«Мы абыдземся і без іх, — рэзюмавала кіраўнік Нацбанка. — Але нам трэба зарабіць тыя грошы, якія мы павінны вярнуць МВФ.

Ёсць іншае пытанне, можа быць, нават больш сур’ёзнае, — гэта імідж краіны. Калі з табой працуе міжнародны фінансавы інстытут, то ты маеш большы імідж. Але, я думаю, прыйдуць іншыя інстытуты: Сусветны банк з намі працуе, ЕБРР».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?21

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць