Дазорца беларускіх замкаў
10 сакавіка споўнілася б 70 гадоў Міхасю Ткачову. Гісторыку, палітыку, настаўніку.
Сёлета ж, 31 кастрычніка, споўніцца 20 гадоў з дня смерці Ткачова. За гэтыя гады ў краіне адбылася незлічоная колькасць пераменаў. Аднак Беларусь
шмат дзе не хапае прысутнасці Міхася Ткачова, яго мудрасці і аўтарытэту: у палітыцы, у навуцы, у адукацыі…Міхась Ткачоў нарадзіўся ў старажытным Мсціславе, у сям’і настаўнікаў.
Яго бацька, Аляксандр Рыгоравіч, загінуў у 1942 пад Ленінградам, не паспеўшы даведацца аб нараджэнні сына.Міхася гадавала маці, Дамініка Сямёнаўна.
У мсціслаўскіх ваколіцах, якія дыхалі гісторыяй — на замкавай гары, сярод храмаў і кляштараў — выспявала рамантычная натура будучага навукоўца.З іншага боку, паўгалоднае паваеннае жыццё, нясправядлівасць савецкай улады спрычыніліся да яго ранняга духоўнага сталення.
У 1959 годзе Міхась Ткачоў паступае на гістарычны факультэт БДУ. Але вучоба пачалася не адразу: школьнікі, якія не мелі двух гадоў працоўнага стажу, першы курс вучыліся завочна. Будучыя інтэлігенты мусілі прайсці
Гады вучобы на гістфаку былі часам яго знаёмства з сярэднявечнай гісторыяй Беларусі, да якой ён прыкіпеў на ўсё жыццё.Пасля ВНУ Ткачоў марыў адразу ж паступіць у аспірантуру, каб далей вывучаць Сярэднявечча.
Сумнавядомы Лаўрэнцій Абэцэдарскі, доўгі час «карміў» маладога і здольнага студэнта абяцанкамі будучай аспірантуры. А калі дайшло да справы, адмовіў.У тыя часы галоўным кірункам вывучэння была гісторыя савецкага часу.
Адаптацыя да тагачаснага Мінска таксама праходзіла балюча.
Ткачоў успамінаў, як ён, правінцыйны хлопец з рамантычнай душою, ехаў у беларускую сталіцу як у духоўны цэнтр Бацькаўшчыны, а яго сустрэў чужы расейскамоўны горад.Праўда, паступова ён знайшоў там патрыятычнае асяроддзе. Малады студэнт Ткачоў знаёміцца са Станіславам Шушкевічам, паэтам, які нядаўна вярнуўся з ГУЛАГу, з Язэпам Сушынскім, паплечнікам Янкі Купалы яшчэ па працы ў суполцы «Загляне сонца і ў нашае ваконца».
Лёс звязвае яго з старэйшым гісторыкам Мікалаем Улашчыкам.Яны сябравалі (вопыт і маладосьць) да апошніх дзён Мікалая Улашчыка. Сваю кнігу «Замкі і людзі» Ткачоў прысвяціў гэтаму выдатнаму беларускаму навукоўцу. А Мікалай
Улашчык падарыў Ткачову падрыхтаваны ім томбеларуска-літоўскіх летапісаў з аўтографам і прысвячэннем: «Дазорцу беларускіх замкаў».
Пасля заканчэння ўніверсітэта Ткачоў быў размеркаваны ў Жодзіна. Працуючы ў школе, ён чатыры гады чакаў, калі адбудзецца набор у аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР у сектар гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. Але на гэты кірунак усё не набіралі. Таму
у 1968 годзе Ткачоў, паслухаўшысяброў-археолагаў , паступае ў аспірантуру па спецыяльнасці «археалогія».
Выйшла нават лепей. Ткачоў адным з першых пачаў працаваць на мяжы гісторыі і археалогіі, вывучаючы абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага.
Прафесар Ткачоў быў пачынальнікам «гістарычнай археалогіі» ў СССР. Ён праводзіў раскопкі ў Гродне і Навагрудку, Лідзе і Крэве, Міры і Геранёнах, Мядзеле і Маладзечне, Дрысвятах і Іказні, Браславе…
Асабліва трэба адзначыць яго «піянерскія» даследаванні гарадоў усходняй Беларусі, якія ён пачаў у другой палове
Ткачоў пераканаўча паказаў высокі ўзровень абарончай сістэмы гарадоў і мястэчак Падняпроўя і Падзвіння. Гэта была рэакцыя на складаныя адносіны з суседняй Маскоўскай дзяржавай уXVI–XVIII ст.
Міхась Ткачоў напісаў каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг. На падставе яго дысертацый ствараліся кнігі, якія маментальна рабіліся бестселерамі сярод спецыялістаў і звычайных чытачоў. Напрыклад,
яго «Замкі Беларусі» вытрымалі тры перавыданні.
Гісторык, археолаг, крыніцазнаўца, геральдыст — вось непоўны спіс яго талентаў.Галоўная ўвага Міхася Ткачова была скіраваная на даследаванне вайсковай гісторыі Беларусі. Аналізуючы хронікі, матэрыялы археалагічных раскопак, выявы старажытных беларускіх фартэцый прафесар Ткачоў давёў, што, будуючы замкі, нашы продкі выкарыстоўвалі найноўшыя еўрапейскія дасягненні ў галіне фартыфікацыі.
Менавіта Ткачоў пераканаўча даводзіў (яшчэ ў1970-я !), што Беларусь, яе народ займаюць роўнае і пачэснае месца сярод іншых еўрапейскіх народаў і краін.
Працуючы ў Інстытуце гісторыі, Ткачоў, аднак, не меў у Мінску жылля. Ён працягваў жыць у Жодзіне і штодня марнаваў багата часу на пераезды. Таму,
калі ў Гродне быў арганізаваны ўніверсітэт і яму прапанавалі працаваць там, паабяцаўшы жыллё, ён адразу ж пагадзіўся.Ад 1978 года лёс на доўгія дванаццаць гадоў звязаў Міхася Ткачова з Гроднам.
«Сапраўдны музей пад адкрытым небам» — так называў Ткачоў горад над Нёманам. Яшчэ ў 1988 годзе ён звярнуўся ў абкам партыі з прапановай рэалізаваць
Ткачоў не баяўся адзін выступіць супраць разбурэння гістарычных кварталаў ГроднаМясцовая ўлада доўга прыгадвала яму тую скаргу ў Савет Міністраў СССР.XVIII-ХІХ ст.
У канцы
Ткачоў быў лідарам гродзенскагаЯк тады перапалохаліся ахоўнікігісторыка-культурнага і палітычнага клуба «Паходня». Клуб зрабіўся цэнтрам дэмакратычнага руху горада, гэта была ўнікальная школа жыцця і патрыятызму для моладзі.
У 1989 годзе Міхасю Ткачову прыйшлося пакінуць мілае яго сэрцу Гродна і пераехаць у Мінск. Працуючы ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» (спачатку кіраўніком гістарычнай рэдакцыі, а пазней галоўным рэдактарам),
Ткачоў быў ініцыятарам стварэння фундаментальнай энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», шасцітамовага выдання «Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі».
Актыўная грамадзянская і патрыятычная пазіцыя Міхася Ткачова не дазваляла яму знаходзіцца на ўскрайку бурлівых пераменаў канца
Гэта была фігура ў кіраўніцтве БНФ, сустрэчы і супрацоўніцтва з якой шукала і партыйнае кіраўніцтва БССР, бачачы ў ім лідэра, які хварэў за Бацькаўшчыну і з якім можна было знайсці кропкі супрацы.Да гэтага, улічваючы моц кампартыі, заклікаў і Ткачоў. Потым, калі сітуацыя ў БНФ дайшла да фактычнага расколу, ён стаў адным з ініцыятараў, затым -актыўным стваральнікам
У сакавіку 1991 Ткачоў быў абраны старшынёй Цэнтральнай Рады БеларускайСацыял-Дэмакратычнай Грамады.
Для большасці людзей, якія яго ведалі асабіста, ён быў у першую чаргу добрым, спагадлівым чалавекам, уважлівым настаўнікам і сябрам. Адкрыты для кожнай цікавай і арыгінальнай прапановы, ён сам генераваў ідэі, якія толькі цяпер пачынаюць рэалізоўвацца нашчадкамі. У адным з сваіх апошніх інтэрв’ю ў 1992 годзе, на пытанне, што ён лічыць сёння галоўным у жыцці Беларусі, Міхась Ткачоў адказаў:
«Лічу найважнейшым і неабходным кожнай партыі, кожнаму чалавеку стаць „дзяржаўнікамі“: усімі сіламі і сумеснымі намаганнямі мацаваць суверэнітэт і незалежнасць Бацькаўшчыны, ствараць цывілізаванае, салідарнае, дэмакратычнае грамадства».Час у нашай краіне спыніўся, і словы Настаўніка актуальныя і сёння.
Прайшло амаль дваццаць год жыцця Беларусі пасля смерці Міхася Ткачова. У краіне адбылася незлічоная колькасць пераменаў. Аднак сапраўдная Беларусь надалей змагаецца за сваё нацыянальнае існаванне і шмат дзе не хапае прысутнасці Міхася Ткачова, яго мудрасці і аўтарытэту.
У палітыцы: немагчыма ўяўвіць, каб Міхась Ткачоў зацвярдзеў як
Пры жыцці Міхася Ткачова нават у чорным сне не ўяўляўся падзел Грамады (беларускайсацыял-дэмакратыі ) на некалькі частак.
У навуцы:
сёння беларуская акадэмічная і ўніверсітэцкая гістарычная і археалагічная навука пераўтварыліся ў суцэльны камерцыйны праект.Такія паняцці, як ахова помнікаў, вывучэнне невядомых старонак мінулага, вырашэнне важных гуманітарных і культуралагічных праблемаў забыліся. На жаль, прайшла эпоха сапраўдных навуковых аўтарытэтаў, а прыйшоў час няўдзячных зайздроснікаў і перманентных няўдачнікаў. Таму ўсё часцей чытаеш і чуеш пра прафесара Міхася Ткачова і іншых беларускіх археолагаў сталага веку, нібыта яны слабыя навукоўцы, усё больш сурова і несправядліва крытыкуюць іх высновы асобы, якія пры жыцці альбо карысталіся дабрынёй Ткачова, альбо баяліся адкрыта выказвацца супраць яго ідэй.
У адукацыі:
адсутнасьць маральных і навуковых аўтарытэтаў кшталту Міхася Ткачова моцна зменшыла ўплывы гістарычных факультэтаў беларускіх універсітэтаў на культурнае і сацыяльнае жыццё нашага грамадства.Нават спецыялісту сёння цяжка назваць прозвішчы і навуковыя школы вядучых даследчыкаў у сістэме ўніверсітэцкай адукацыі. Адчуванне, што пакаленне дактароў гістарычных навук, абароненых у
беларускі рынак не перапоўнены новымі даследаваннямі па гісторыі і культуры Бацькаўшчыны, а творы напісаныя Міхасём Ткачовым, Мікалаем Улашчыкам, Міколай Ермаловічам надалей застаюцца актуальнымі альбо адзінымі па пэўных навуковых праблемах.
* * *
Як айсберг у акіяне
Міхась Аляксандравіч быў мужчынам відным. Менавіта ў яго асобе ўдала спалучаліся і форма, і змест. І натуральна, што такая постаць не магла не выклікаць сімпатыі ў жанчын.
Аднаго разу ў Гродзенскім універсітэце была выпускная вечарына. Танчылі. Аб’явілі белы танец. Адна са студэнтак падскоквае да Міхася Аляксандравіча і запрашае яго. А трэба адзначыць, што танцор ён быў адмысловы.
Танчаць. Гучыць песня ў выкананні Алы Пугачовай, дзе ёсць такія словы: «А ты такой холодный, как айсберг в океане…». Студэнтка ў руху танца ўсё спрабуе звесці Міхася Аляксандравіча за калону, а ён наадварот, выводзіць на сярэдзіну залы. Нарэшце яна, змэнчыўшыся гэта рабіць, кідае: «Вы проста як той айсберг…»!
Міхась Аляксандравіч: «Дзетка, не кажы так, а то я растану…»
«Ну і раставайце сабе на здароўе», — гаворыць яна.
«Калі я растану, — працягваў Міхась Аляксандравіч, — дык затаплю ўсю гэтую залу».
Сёння Міхась Аляксандравіч растаў у сваім фізічным існаванні. Але ў сваім духоўным ён затапіў не толькі залу, а ўсю Беларусь, куды, дзе вялікімі, дзе дробнымі, пабеглі струмені яго ідэі, якія ўвасобіліся ў яго вучнях. Яны ж будуць даносіць яго ідэі да сваіх вучняў, тыя, дасць Бог, да сваіх — і гэтак будзе вечна…
Жыве Беларусь!
Каментары