Грамадства113113

Лукашэнка адмовіўся памілаваць Кавалёва і Канавалава

«Рашэнне прынятае ў сувязі з вялікай колькасцю ахвяр пры выбуху ў мінскім метро».

Лукашэнка пастанавіў не прымяняць памілавання да асуджаных на смяротную кару за тэрарызм Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Паведамленне аб гэтым прагучала ў вячэрнім выпуску праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1».

Такое рашэнне Аляксандра Лукашэнкі абумоўлена «выключнай небяспекай і цяжкасцю наступстваў для грамадства ад учыненых злачынстваў».

***

Ураджэнцы Віцебска 26-гадовыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі затрыманыя 12 красавіка 2011 па падазрэнні ў здзяйсненні выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна. Аднак да прад’яўленых затым абвінавачванняў у гэтым тэрарыстычным акце пазней дадаліся абвінавачванні ў здзяйсненні іншых злачынстваў, у тым ліку Канавалаву — у выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года на канцэрце з нагоды Дня Незалежнасці. Канавалаў прызнаў сябе вінаватым у здзяйсненні двух тэрактаў у Мінску, але не прызнаў сябе вінаватым у здзяйсненні двух выбухаў у Віцебску ўвосень 2005 года, Кавалёў — не прызнаў сябе вінаватым у дапамаганні тэрарызму.

30 лістапада 2011 Вярхоўны суд прысудзіў абодвух фігурантаў да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары.
Ён прызнаў Канавалава вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, тэрарызме, звязаным з забойствам людзей. Кавалёва — у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, неданясенні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкім злачынстве, аб здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства і асобы, што яго здзейсніла, аб месцы яго знаходжання, а таксама у дапамаганні тэрарызму.

У выніку тэракту 11 красавіка 2011 г. 15 чалавек загінулі, цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32, менш цяжкія — 72, іншыя цялесныя пашкоджанні — 283 чалавекі. У выніку выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску раненні атрымалі 59 чалавек, 22 верасня 2005 года ў Віцебску — 55 і 14 верасня ў Віцебску — два чалавекі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Дзмітрый Канавалаў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта. Уладзіслаў Кавалёў прашэнне напісаў.

На працягу трох з паловай месяцаў маці Кавалёва актыўна змагалася за свайго сына, звярталася да ўладаў, міжнародных арганізацый.
Яна накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу аб парушэнні права на жыццё. Скарга была афіцыйна зарэгістраваная ў камітэце ААН 15 снежня. У адпаведнасці з працэдурнымі правіламі Камітэт ААН па правах чалавека звярнуўся з просьбай да ўладаў Беларусі не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд Кавалёву, пакуль скарга не будзе разгледжаная па сутнасці.

11 сакавіка маці і сястра Кавалёва сустракаліся з ім у СІЗА КДБ.

Каментары113

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць