Грамадства

Мінчане зменшылі ўжыванне садавіны і ягад

У 2011 годзе ў Мінску знізілася спажыванне садавіны і ягад на 11,1%, яек — на 1,1%. Такія даныя публікуе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

У 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам спажыванне хлеба і хлебапрадуктаў у разліку на члена хатняй гаспадаркі павялічылася на 12,7%, малака і малочных прадуктаў — на 6,9%, мяса і мясапрадуктаў — на 2,7%, алею, маргарыну і іншых тлушчаў — на 14,3%, бульбы — на 17,9%, агародніны і бахчавых — на 6,4%, цукру і кандытарскіх вырабаў — на 3,6%.

Спажыванне рыбы і рыбапрадуктаў засталося на ранейшым узроўні.

На куплю прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам у сярэднім за месяц адной хатняй гаспадаркай было зрасходавана 1 млн. 150,7 тыс. рублёў, ці 41,1% усяго спажывецкага расходу (ў 2010 годзе — 37,8%).

З агульнага аб’ёму расходаў хатніх гаспадарак на куплю прадуктаў харчавання на мяса і мясапрадукты прыпадала — 31,8% (у 2010 годзе — 32,3%), малако і малочныя прадукты — 17,7% (17,2%), агародніну і бахчавыя — 6% (6,6%), хлеб і хлебапрадукты — 12,6% (12,2%), рыбу і рыбапрадукты — 4,9% (5,6%), цукар і кандытарскія вырабы — 5,6% (5,2%), садавіну і ягады — 8,5% (8,4%), яйкі -2% (1,9%), алей, маргарын і іншыя тлушчы — 2% (1,3%), бульбу — 1,2% (1,5%).

У сярэднім за месяц 2011 года адным членам хатняй гаспадаркі Мінска спажыта 6,3 кг мяса і мясапрадуктаў, 27 кг малака і малочных прадуктаў, 1,3 кг рыбы і рыбапрадуктаў, 15 яек, 6,9 кг агародніны і бахчавых, 6 кг садавіны і ягад, 3,8 кг бульбы, 5,9 кг хлеба і хлебапрадуктаў, 2,4 кг цукру і кандытарскіх вырабаў.

Каларыйнасць прадуктаў харчавання, спажытых адным членам хатняй гаспадаркі за суткі, склала ў 2011 годзе 2.447 ккал і павялічылася ў параўнанні з 2010 годам на 162 ккал. Як адзначылі ва ўпраўленні, гэта павелічэнне адбылося за кошт росту спажывання бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Так, сярэднясутачнае спажыванне бялкоў узрасло на 5,5%, тлушчаў — на 6,7%, вугляводаў — на 8,3%.

У статупраўленні таксама адзначылі, што «на ўзровень спажывання прадуктаў харчавання значны ўплыў аказвае іх уласная вытворчасць на прысядзібных і дачных участках і атрыманне ў падарунак ад сваякоў у парадку аказання матэрыяльнай дапамогі». У 2011 годзе ўдзельная вага такіх прадуктаў харчавання склала: бульбы — 41,4% (у 2010 годзе — 39,3%), агародніны і бахчавых — 37,9% (37,3%), садавіны і ягад — 14,2% (19,5%), рыбы і рыбапрадуктаў — 5,8% (3,8%), яек — 5,4% (5,8%), мяса і мясапрадуктаў — 2,9% (3,1%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт10

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»3

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць