Грамадства

Ці верыце вы ў адмену чэмпіяната свету па хакеі? — відэаапытанне

Лёс чэмпіянату свету па хакеі 2014 г. вырашыцца ўвосень. Міжнародная федэрацыя абмяркоўвае магчымы перанос спаборніцтваў з нашай краіны. Падзея была перанесеная толькі аднойчы: пасля акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы ў 1968 г. чэмпіянат адбыўся замест Прагі ў Стакгольме.

«Белсат» запытаўся ў жыхароў сталіцы: як яны ставяцца да такой спробы ціску на кіраўніцтва Беларусі? Ці вераць у магчымы перанос спартовай імпрэзы?

«Я лічу, што гэта бессэнсоўны ціск, бо чэмпіянат усё роўна будзе праведзены, як бы ні хацелі іншага еўрапейскія палітыкі. Гэта чэмпіянат свету, і ён мае прайсці ў Рэспубліцы Беларусь», — мяркуе мужчына.

«Я думаю, што было б няблага яго адмяніць, бо шмат людзей сядзяць у турмах. А за што? Так вось я думаю», —
кажа дзяўчына.

«Увогуле для краіны — гэта, канечне, дрэнна, але… Далей без каментара», — не скончыла думкі чарговая апытаная.

«Мяркую, што гэта больш-менш дзейны спосаб ціску на палітыку нашае краіны, таму ў прынцыпе і не супраць пераносу», — кажа малады чалавек.

«Нічога ў іх не атрымаецца. Чэмпіянат правядуць, як трэба, у 2014 годзе. Бо, разумееце,

народ увесь за тое, каб правесці, нават Захад за нас. Чаму гэта мы мусім слухаць нейкіх асобных людзей, што хочуць пераносу чэмпіянату? У нас жа як — вось Лукашэнка, моладзь нашая ўся гуляе ў хакей. Усе за! Чаму мы мусім адмаўляцца ад гэтага? Аргументы за адмену? Ведаеце, так паміж намі: я гэтых людзей, што супраць нашае сістэмы, нават слухаць не хачу»,
 — адрэзаў чалавек сталага веку.

belsat.eu

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын18

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын18

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць