У выніку махінацый грамадзян дзяржава штогод страчвала дзясяткі мільёнаў еўра.
Тысячы грэкаў гадамі падманвалі дзяржаву, нелегальна атрымліваючы дапамогу па інваліднасці.
З 240 тыс. чалавек, якім дзяржава выплочвала дапамогу, ажно 190 тысяч не мелі права яе атрымліваць.
Міністэрства аховы здароўя падлічыла, што ў выніку махінацый грамадзян дзяржава штогод страчвала дзясяткі мільёнаў еўра. Грэцкія ўлады пачалі дэталёвыя праверкі несумленных лекараў, а пракуратура занялася грамадзянамі, якія гадамі падманвалі дзяржаву.
Гэта не першы падобны выпадак у Грэцыі. У студзені ўлады спынілі выплату пенсій 63 тыс. асобам. Было выяўлена, што грошы атрымоўвалі фікцыйныя асобы і нябожчыкі. Дзякуючы гэтаму Грэцыя пачала эканоміць каля 450 млн. еўра штогод.
Каментары