Здарэнні99

Смерць каля Нацыянальнай бібліятэкі

Кіроўца BMW збіў на рэгуляваным пераходзе жанчыну 1932 г.н.

У сераду 28 сакавіка на праспекце Незалежнасці (насупраць Нацыянальнай бібліятэкі) кіроўца легкавіка збіў насмерць жанчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе партал Auto.onliner.by. Паводле афіцыйнай інфармацыі з прэс-службы МУС, здарэнне адбылася ў 19.55, за рулём BMW знаходзіўся кіроўца 1981 г.н.

Паводле відавочцаў, жанчына пачала пераходзіць дарогу ў напрамку да бібліятэкі на зялёнае святло, але не паспела. Калі загарэлася зялёнае святло для транспарту, большасць кіроўцаў прапусцілі яе, а кіроўца BMW, які ехаў па крайняй правай паласе, вырашыў праскочыць. Злева ад яго стаяў аўтобус МАЗ, з-за якога і выйшла жанчына. Адзін з відавочцаў сцвярджае, што BMW ехаў з відавочным перавышэннем хуткаснага рэжыму.

Учорашняя аварыя каля Нацыянальнай бібліятэкі нагадала пра шэраг падобных здарэнняў на пераходзе каля ГЦ «Рыга» на вуліцы Сурганава. У верасні мінулага года на тым пераходзе загінула 17-гадовая студэнтка. Яна пачала рух па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора, а заканчвала ўжо на чырвонае. У гэты момант яе збіў BMW 520. У студзені на тым жа пераходзе быў смяротна траўмаваны мужчына сталага веку. Ён пачаў пераходзіць вуліцу на зялёнае святло і не паспеў — яго збіў УАЗ.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць