Літва выдала ордар на арышт удзельнікаў штурму тэлецэнтра
Генеральная пракуратура Літвы выдала еўрапейскі ордэр на арышт яшчэ двух расейцаў, былых супрацоўнікаў савецкага АМАПу, якія ўдзельнічалі ў штурме Віленскага тэлецэнтра ў 1991 годзе, паведамляе Руская служба Бі-Бі-Сі.
Былых камандзіраў Віленскага АМАПу Баляслава Макутыновіча і Уладзіміра Разводава абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці і ў ваенных злачынствах.
Пракуратура адзначае, што на гэтыя злачынствы не распаўсюджваецца тэрмін даўніны.
Як гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры, у сакавіку бягучага года літоўскі бок звярнулася да Расіі з просьбай аб прававой дапамозе ў высвятленні месца пражывання падазраваных.
Акрамя таго, расейцаў прасілі ўручыць падазраваным пастанову 1-га Віленскага ўчастковага суду з прапановай ім самім прыбыць у Літву для дачы паказанняў і ўдзелу ў працэсе.
Абодва падазраваных з’яўляюцца грамадзянамі Расіі, і Масква адмаўляецца выдаць іх Літве.
-
Чалавекам, якога ўчора застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа
-
Кім Чэн Ына пераабралі на пасаду генеральнага сакратара Працоўнай партыі КНДР
-
У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы
Каментары