Чацверакурснік адной з ВНУ Гомельскае вобласці атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры аб недапушчальнасці дзейнасці, звязанай з планаваннем, арганізацыяй і падрыхтоўкай да здзяйснення дзеянняў экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару. Нагодай стала актыўнае захапленне 22-гадовага мазыраніна прыродай самаробных выбуховых прыладаў.
Пра тое, што студэнт хіміка-біялагічнага факультэта смае цікавасць да хіміі, ведалі многія. Яшчэ са школьнай парты малады чалавек сур'ёзна цікавіўся навукай. Аднак увагу супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення КДБ ён прыцягнуў не выдатнай паспяховасцю і штудыяваннем падручнікаў. Хлопец грунтоўна займаўся зборам інфармацыі аб тым, як у хатніх умовах вырабіць выбуховыя рэчывы і самаробныя прылады. У студэнта знайшлі дыскі, камп'ютэрныя запісы, друкаваную літаратуру з вельмі спецыфічнымі ведамі, якія бяруць пачатак далёка за рамкамі вучэбнай праграмы. Акрамя таго, малады чалавек фіксаваў назіранні ў сшыткі, якую назваў «дзённікам хатняга тэрарыста».
Ён, праўда, запэўніваў, што справа да доследаў не дайшла. Маўляў, яго цікавіў толькі тэарэтычны бок хімічных працэсаў і рэакцый, якія адбываюцца пры выбуху і гарэння. Аднак такая засяроджанасць на хатняй выбуховай самаробцы насцярожыла органы дзяржбяспекі. Таму на першы раз студэнта афіцыйна папярэдзілі, што праверка такіх ведаў на практыцы недапушчальная. Інакш небяспечнае хобі абернецца для яго вялікай бядой.
Каментары